Мікалай Шэрснёў: «БелВітуніфарм» дэманструе ўстойлівую дынаміку росту па ўсіх паказчыках

ААТ "БелВітуніфарм" плануе рэалізаваць два буйныя інвестпраекты на $5 млн. Пра гэта ішла размова падчас наведвання прадпрыемства старшынёй Віцебскага аблвыканкама Мікалаем Шарснёвым.

Мікалай Шарснёў падчас наведвання прадпрыемства

Мікалай Шарснёў падчас пасяджэння

Па словах Мікалая Мікалаевіча, у свой час кампанія апынулася ў дастаткова складанай фінансавай сітуацыі. Аднак працэс стабілізацыі ўжо прайшоў - зараз "БелВітуніфарм" дэманструе ўстойлівую дынаміку росту па ўсіх паказчыках. "Сёння прадпрыемства абавязана выбудоўваць новую дарожную карту. Мы павінны разумець, якія ветпрэпараты запатрабаваны, як увязаць дзейнасць "БелВітуніфарма" з вытворчасцю і сельскагаспадарчымі арганізацыямі, якія неабходна рэалізаваць інавацыйныя праекты, каб атрымаць прадукцыю, запатрабаваную на айчынным і знешніх рынках", - адзначыў Мікалай Шарснёў.

На ААТ
На ААТ "БелВітуніфарм"

Адпраўныя кропкі для выпрацоўкі адзінай комплекснай праграмы па ўсіх пазначаных напрамках кіраўніцтва "БелВітуніфарма" мае, лічыць кіраўнік вобласці. Больш таго, прадпрыемства валодае ключавымі для рэалізацыі інвестпраектаў кампанентамі - сыравінай і камандай дасведчаных прафесіяналаў.

Па словах дырэктара ААТ Сяргея Бальшакова, першы праект коштам каля Br6 млн звязаны з вытворчасцю прэпаратаў ад шаленства. Бізнес-план па ім ужо гатовы. Эфектыўнасць праглядаецца высокая: праект акупіцца праз два гады. Прыступіць да яго рэалізацыі нават без старонскай падтрымкі, толькі за кошт уласных сродкаў, прадпрыемства мае намер у бліжэйшы час.

Другі перспектыўны імпартазамяшчальны праект датычыцца развіцця сыварадкавай вытворчасці прэпаратаў крыві. "Для нас гэта сур'ёзны крок наперад, бо падобнага ў Беларусі на дадзены момант няма. Патрэба рынку толькі па нашай краіне, мы бачым, ужо перавышае планаванага да выпуску першапачатковага гадавога аб'ёму", - распавёў кіраўнік. Кошт гэтага праекта - $2 млн. Аднак прадпрыемства абмежавана ў абаротных сродках (асноўны аб'ём накіроўваецца на развіццё вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў, а частка выручкі штогод сыходзіць на пагашэнне старых даўгоў), таму пакуль вымушана крыху адсунуць тэрмін яго рэалізацыі.

Падчас сустрэчы Сяргей Бальшакоў таксама выказаў прапановы, якія пойдуць на карысць як прадпрыемству, так і жывёлагадоўчай галіне рэгіёну. У тым ліку было агучана наступнае: "БелВітуніфарм" гатовы ўзяць на сябе абавязацельствы па фарміраванні адзінай сістэмы ветэрынарнай службы рэгіёну. Для гэтага спецыялісты прадпрыемства на працягу 2020-2021 гадоў правядуць атэстацыю ўсіх ветурачоў вобласці з мэтай вызначэння агульнага зрэзу іх кампетэнцыі і фарміравання рэзерву з ліку найбольш пісьменных спецыялістаў, а таксама сістэмна арганізуюць заняткі па павышэнні практычных навыкаў. "У нас і зараз такія мерапрыемствы праходзяць (лекцыі, абмеркаванні, круглыя сталы), яны даюць рэальны эфект, бо дазваляюць удзельнікам падчас абмену досведам падымаць свой асабісты ўзровень. Да нас прыязджаюць спецыялісты нават з Брэсцкай вобласці на такія сустрэчы", - адзначыў дырэктар.

У размове з журналістамі, падводзячы вынік наведвання прадпрыемства, Мікалай Шарстнёў адзначыў, што падчас сустрэчы былі вызначаны ключавыя напрамкі развіцця. "Мы вызначылі, чым будзем займацца ў бліжэйшы час, як звязаць ветпрэпараты, якія выпускаюцца "БелВітуніфармам", з вытворцамі, як пайсці далей, кантраляваць уплыў прэпаратаў, навучаць нашых спецыялістаў на месцах, гэта значыць шчыльна ў комплексе ўзаемадзейнічаць", - заключыў старшыня аблвыканкама.

ААТ "БелВітуніфарм" з'яўляецца вядучым прадпрыемствам біялагічнай прамысловасці Беларусі, якое спецыялізуецца на складаных інавацыйных лячэбна-прафілактычных і біялагічных прэпаратах для патрэб ветэрынарыі. Іх асартымент уключае больш за 150 найменняў. На долю прадпрыемства прыходзіцца практычна 50% ад агульнага аб'ёму ветэрынарных прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца ў краіне.

БЕЛТА.