Мікалай Шарснёў і Уладзімір Церанцьеў павіншавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Віцебшчыны з прафесійным святам
Паважаныя работнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу
Віцебскай вобласці!
Віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Праца тых, хто прысвяціў сваю дзейнасць зямлі, выклікае ўсеагульнае прызнанне і павагу. Ваш характар увабраў у сябе загартоўку многіх пакаленняў, якія працуюць у палях, на жывёлагадоўчых комплексах, перапрацоўчых прадпрыемствах. З дня ў дзень вашы імкненні і энергія накіраваны на канчатковы вынік – прадукты харчавання на стале ў кожным доме. Дзякуючы вернасці сялянскім традыцыям і дбайнаму стаўленню да багаццяў роднай зямлі забяспечваецца харчовая бяспека краіны.
Устойлівае развіццё эканомікі рэгіёна шмат у чым залежыць ад становішча спраў у аграпрамысловым комплексе. Нашы якасныя натуральныя прадукты і сыравіна дазваляюць айчынным вытворцам займаць годнае месца на міжнародным рынку.
Дасягненні галіны – гэта вынік захавання пераемнасці вопыту і ведаў ветэранаў вытворчасці, разумнага спалучэння вопыту і сучаснага навукова-тэхналагічнага падыходу, працавітасці і настойлівасці кожнага работніка, спецыяліста, кіраўніка гаспадаркі. Пераўтварэнні ў эканоміцы вёскі, тэхнічнае пераўзбраенне, будаўніцтва новых малочна-таварных ферм і свінакомплексаў – гэта тое, што дазволіць паспяхова канкурыраваць у сучасным свеце. Захаванне тэхналогіі і адказнае стаўленне да справы ўсіх – ад механізатара да кіраўніка, дапаможа нам вырашыць важныя задачы, якія стаяць перад АПК.
Паважаныя ветэраны і работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці! Прыміце словы прызнальнасці і падзякі за вашу самаадданую працу. Жадаем усім здароўя, шчасця, дабрабыту, дастатку ў доме і паспяховага рэалізацыі намечаных планаў для працвітання роднай зямлі!
|
З павагай, Н.Н.Шарснёў, |
У.У.Цярэ́нцьеў,
|