Мікалай Шэрснёў: мясцовым уладам трэба працаваць на апярэджанне праблем грамадзян
Улады, кіраўніцтва на месцах павінна працаваць не проста па факце звароту, а выбудаваць сістэму, каб прафілактыкаваць, папярэджваць праблемы людзей. Пра гэта заявіў у ходзе прамой лініі старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў.
"Мы павінны працаваць не па факце, а папярэджваць, прафілактыкаваць, - падкрэсліў Мікалай Шэрстнёў. - Каб нічога падобнага, што мы чуем падчас прамых ліній, першапачаткова не адбывалася. Пакуль жа мы, як кажуць, больш тушым пажары, а не ўстраняем прычыны. Трэба выпрацаваць сістэму папярэджання". Кіраўнік рэгіёну адзначыў, што па ўсіх зваротах бачна: ЖКГ - адна з самых праблемных сфер. Адказнасць у спецыялістаў і работнікаў у ёй асаблівая, але некаторыя пра гэта забываюць. "Трэба насельніцтву сказаць дзякуй, што яны нам выяўляюць нядбайных спецыялістаў. Я шмат разоў казаў: кожны на сваім месцы павінен працаваць. А кіраўніцтва - адсочваць усе вострыя моманты, рабіць высновы і караць адпаведна правіннасці", - растлумачыў Мікалай Шэрстнёў.
Так, на адну з папярэдніх прамых ліній звярнулася жыхарка Віцебска аб непрыняцці мер з боку камунальных службаў пры падтапленні склепа шматкватэрнага дома. Па выніках разгляду да 4 работнікаў мясцовага ЖЭУ прыменены меры дысцыплінарнай адказнасці, а адна службовая асоба звольнена. У цэлым, падчас прамой лініі са старшынёй аблвыканкама сёння паступіла 25 званкоў, пераважна з Віцебска, Оршы і Аршанскага раёна. Вялікая частка зваротаў датычылася сферы ЖКГ, прыватызацыі жылля. Па ўсіх фактах дадзены даручэнні, выкананне абавязацельстваў перад людзьмі ўзята на кантроль. Як адзначыла начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама Ілона Шульга, намяцілася тэндэнцыя па скарачэнні званкоў у аблвыканкам. У гэтым годзе кіраўніцтву рэгіёну на прамую лінію тэлефанавалі 540 разоў - на 20% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У той час як на месцах кіраўніцтву гар- і райвыканкамаў паступіла на 16% больш зваротаў.
Кацярына Князева - БЕЛТА.