Мікалай Шарснёў: «Магутны штуршок развіццю рэгіёнаў можа даць буйны бізнес»
Губернатар адзначыў, што нераўнамернае развіццё рэгіёнаў уплывае на якасць жыцця людзей, і таму сітуацыю неабходна выраўноўваць. Адзін з дзейсных механізмаў – прыцягненне інвестараў. Пакуль у краіне самая высокая канцэнтрацыя прадпрымальніцкіх людзей у сталічным рэгіёне. "На жаль, не асабліва хочуць бізнесмены сыходзіць на перыферыю і развіваць там вытворчасць. У іх на тое ёсць свае падставы і цэлы шэраг аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын. Задача мясцовых і цэнтральных уладаў – дзейнічаючы ўзгоднена, ствараць у рэгіёнах прывабныя ўмовы для бізнесу, дробнага і буйнога, айчыннага і замежнага. Дарэчы, у Віцебскай вобласці ўжо ёсць прыклады прыцягнення значных інвестыцый. Так, завод белай бляхі, які будуецца ў Міёрах, – велізарнае прадпрыемства з сумай укладанняў 250 млн еўра", – сказаў кіраўнік вобласці.
На думку Мікалая Шарстнёва, развіццё рэгіёнаў грунтуецца на двух асноўных складніках – гэта дзяржпалітыка па падтрымцы рэгіёнаў і прыцягненне ў глыбінку істотных недзяржаўных інвестыцый. "І першае, і другое аднолькава значна. Дзяржаўная падтрымка – гэта будаўніцтва новых дарог, садзейнічанне важным для краіны вытворчым аб'ектам. Прыцягненне бізнесу, як беларускага, так і замежнага, – гэта стварэнне новых высокапрадукцыйных, а значыць, высокадаходных працоўных месцаў, істотныя адлічэнні ў бюджэт, умацаванне сацыяльнай сферы, а ў цэлым – развіццё рэгіёну і паляпшэнне якасці жыцця нашых людзей", – рэзюмаваў губернатар.
БЕЛТА.