На прэс-канферэнцыі Мікалай Шарснёў даў ацэнку эфектыўнасці аграхолдынгі і дзелавой актыўнасці на Віцебшчыне

Николай Шерстнёв на пресс-конференции дал оценку эффективности агрохолдингов и деловой активности на Витебщине
Шэраг актуальных тэм агучыў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў на прэс-канферэнцыі з журналістамі рэгіёна. Большасць пытанняў датычыліся эканамічнага развіцця Віцебшчыны і перспектыў ва ўмовах наяўных магчымасцей, а таксама задач, якія ставіць перад намі сучаснасць.

Будучыня за буйным гульцом

У рэгіянальных СМІ, у тым ліку і на старонках «Віцебскіх вестак», не раз пісалася пра стварэнне і першыя крокі інтэграцыйных структур у аграпрамысловым сектары рэгіёна. Таму журналісты не маглі не задаць пытанне: ці ўдаўся гэты эксперымент і ці даюць аграхолдынгі чаканы вынік?

На сённяшні дзень гэтыя структуры маюць больш за 70 тыс. га ворнай зямлі кожная. Напрыклад, землі Віцебскай інтэграцыйнай структуры размешчаны ў 8 раёнах, у яе ўвайшлі ўсе буйнатаварныя вытворчасці, у тым ліку комплексы па вырошчванні свіней і адкорме буйной рагатай жывёлы, малочнатаварныя комплексы.

– Тэмп росту выручкі ад рэалізацыі прадукцыі аграхолдынгі за тры месяцы склаў 139,5%. Найбольшы паказчык у Віцебскай інтэграцыйнай структуры, тэмп росту – 159,4%. Па аршанскім аграхолдынгі – 107%. А што 2-3 гады таму рабілася ў Оршы? Малочны завод быў на стадыі банкруцтва, мясакамбінат – банкрут, камбінат хлебапрадуктаў прастойваў. Сёння ўсё працуе, адзначаецца станоўчая дынаміка. Прырост па збожжы летась, якім бы цяжкім ён ні быў, склаў 142%, па рапсе – 152%. Вось і эфектыўнасць, – прыводзіць аргументы Мікалай Шарснёў.

– У бліжэйшыя гады перабудуем усю сельскую гаспадарку па такім прынцыпе, дойдзем да кожнай гаспадаркі. Акажам падтрымку галаўной структуры, не абцяжарваючы яе даўгамі слабых гаспадарак. Будучыня – за буйным гульцом на рынку, – перакананы кіраўнік выканаўчай вертыкалі.

Наступны крок для эфектыўнага прасоўвання прыдзвінскай сельгаспрадукцыі на ўнутраны і знешні рынкі Мікалаем Шарснёвым бачыцца ў стварэнні адзінай гандлёвай кампаніі, якая будзе прадстаўляць нашых вытворцаў, асабліва за мяжой.

 – Вытворца павінен прадукцыю вырабляць, а спецыяльная кампанія – займацца яе рэалізацыяй, – катэгарычна заяўляе старшыня аблвыканкама.

Вялікае бачыцца ў малым

Апроч магутных аграпрамысловых гігантаў, стаўка ў эканоміцы рэгіёна робіцца на малы і сярэдні бізнес, у тым ліку і ў сферы сельскай гаспадаркі.                                                    

– На сённяшні дзень палова земляў сельгазназначэння рэгіёна знаходзіцца ў распараджэнні неплацежаздольных прадпрыемстваў, якія не ў стане праводзіць на іх работы. Толькі дзякуючы створаным інтэграцыйным структурам мы завозім туды ўгнаенні, прадастаўляем паліва, акошваем і сейем. Але так да бясконцасці працягвацца не можа. Трэба стварыць умовы для тых, хто прыйдзе на гэтыя землі. Знайдзецца месца і для фермера, любога індывідуальнага прадпрымальніка, можна займацца авечкагадоўляй, адкормам буйной рагатай жывёлы, перапрацоўкай прадукцыі ў невялікіх аб'ёмах.

 Сфера для прымянення сваіх здольнасцей ёсць для ўсіх, хто, уклаўшы ў вытворчасць, зможа навесці парадак на астатніх тэрыторыях, тады будзе атрыманы максімальны эканамічны эфект, – упэўнены кіраўнік рэгіёна.

У той жа час пры існуючых магчымасцях для стварэння і развіцця сярэдняга і малога бізнесу патэнцыйных стартавых пляцовак у рэгіёне больш, чым жадаючых прыйсці на іх і ствараць сваю справу. Па ацэнцы Мікалая Шарстнёва, шмат сумняваючыхся, але трэба смелей ісці ў бізнес, а мясцовай уладзе са свайго боку – больш актыўна працаваць па стварэнні і прапанове адпаведных умоў. 

Між тым доля прыватнага сектара эканомікі на Віцебшчыне расце.

– Сёння пятая частка бюджэту фарміруецца за кошт малога і сярэдняга бізнесу, прычым кожны год аб'ёмы паступленняў і ўдзельная вага павялічваюцца. Прадстаўнікі дзелавога асяроддзя самастойна ствараюць прадпрыемствы, працоўныя месцы і плацяць падаткі. Мы ўсяго толькі павінны не замінаць. Калі ў нейкім раённым выканкаме няма разумення, няхай прадпрымальнік стукаецца да нас, мы падтрымаем любую ініцыятыву, – прапануе Мікалай Мікалаевіч.

Якасна новыя кіламетры

Рамонт і рэканструкцыя амаль тысячы кіламетраў дарог на тэрыторыі Віцебшчыны будуць ажыццёўлены ў рамках Дзяржпраграмы па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь на 2017-2020 гг.

Прыярытэтнымі Мікалай Шарснёў лічыць напрамкі дарог, якія вядуць да прыбалтыйскай мяжы, а таксама ад абласнога цэнтра да Оршы – сёння яны не адпавядаюць сучасным патрабаванням, а прывесці іх у адпаведнасць – велізарны пласт працы, тым больш ёсць пытанні па крыніцах фінансавання.

Яшчэ адна праблема – сельскія дарогі, да яе вырашэння павінны падключацца і ўлады на месцах. У плачаўным стане унутрыгаспадарчыя дарогі, але тэхнікі, каб прывесці іх у парадак, недастаткова – як правіла, усяго 2-3 грэйдары прыпадаюць на раён. І гэтае пытанне, па словах Мікалая Мікалаевіча, таксама трэба вырашаць.

"Віцебскія весці".