Мікалай Шарснёў вызначыў прыярытэтныя задачы для мэра Віцебска: добраўпарадкаванне, прыцягненне інвестараў і падрыхтоўка да "Дажынак"

Николай Шерстнёв обозначил приоритетные задачи для мэра Витебска: благоустройство, привлечение инвесторов и подготовка к "Дажынкам"
Навіна аб прызначэнні новага старшыні Віцебскага гарвыканкама.

Новага мэра калектыву выканаўчага камітэта, дэпутатам, кіраўнікам прадпрыемстваў і ўстаноў горада прадставіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Губернатар адзначыў, што Вадзім Заранкін добра знаёмы з абласным цэнтрам, ён быў старшынёй Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці.


Кіраўнік рэгіёна абазначыў прыярытэтныя задачы для мэра. Сярод іх пошук інвестараў для працы ў горадзе і стварэнне працоўных месцаў. "Развіццё прамысловасці - гэта аснова, без яе не будзе напаўнення бюджэту. Нам неабходна, каб эфектыўна працавалі існуючыя прадпрыемствы, але і паралельна трэба ствараць новыя, прыцягваць буйных інвестараў добрымі ўмовамі. У нас планы ёсць, калі нічога не сарвецца, то на рынак вобласці зойдуць сур'ёзныя сусветныя кампаніі", - адзначыў губернатар.

Мікалай Шарснёў нацэліў кіраўніка горада на неабходнасць падтрымліваць у пастаянным парадку Віцебск, праводзіць азеляненне горада, вырашаць праблемы з закінутымі будынкамі, знаходзіць цікавыя рашэнні ў афармленні абласнога цэнтра. "Не кажучы ўжо пра тое, што трэба штогод ствараць запатрабаваныя ў жыхароў сацыяльныя аб'екты - дзіцячыя сады, школы, басейн, зала гульнявых відаў спорту", - сказаў старшыня аблвыканкама.

У гэтым годзе Віцебск прыме абласныя "Дажынкі". У горадзе да фестывалю ўзводзіцца шэраг аб'ектаў - Полацкі пуцеправод, школа, запраектавана добраўпарадкаванне цэнтра горада, злучэнне праспекта Будаўнікоў з мікрараёнам Білева, запуск смеццесартавальнага завода. "Усё гэта будзе зроблена, але трэба наганяць упушчанае. Першы этап падрыхтоўкі да свята павінен завяршыцца да "Славянскага базару", другі - на працягу двух месяцаў пасля форуму", - дадаў Мікалай Шарснёў і падкрэсліў, што ва ўсіх сферах кіравання горадам павінен быць сістэмны падыход.



Старшыня Віцебскага гарвыканкама Вадзім Заранкін дадаў, што агучаныя Прэзідэнтам і губернатарам задачы ўзаемазвязаны і актуальныя. "Тут патрэбна камандная праца галін улады, таму кансалідаваць намаганні ўсіх зацікаўленых - задача кіраўніцтва горада, - адзначыў ён. - Асноўныя праблемы людзей выканаўчай уладзе трэба бачыць і вырашаць на апярэджанне".

Мэр падкрэсліў, што для ўрэгулявання канфліктных пытанняў і ліквідацыі цяжкасцей у розных сферах жыцця людзей важная зваротная сувязь з прэсай і грамадзянамі.

Андрэй Шчарбіцкі, фота Аляксандра Хітрова, БЕЛТА.