Мікалай Шарснёў азнаёміўся з ходам мадэрнізацыі Обальскага керамічнага завода: за кошт чаго прадукцыя стане канкурэнтаздольнай
З ходам мадэрнізацыі Обальскага керамічнага завода азнаёміўся старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў падчас рабочага візіту ў Шумілінскі раён.
У 2019 годзе пачалася рэалізацыя праекта па арганізацыі вытворчасці новых відаў прадукцыі з унядрэннем тэхналогіі і абсталявання абпалу з выкарыстаннем цвёрдых відаў паліва (торфу і нафтавага кокса) і інавацыйнымі метадамі яго спальвання. Дырэктар завода Павел Манак пазнаёміў кіраўніка вобласці з вынікамі першага этапу мадэрнізацыі завода, з вытворчасцю інавацыйнай прадукцыі, працай рабатызаванай лініі па вырабе цэглы.

Мікалай Шарснёў цікавіўся эканамічным эфектам ад мадэрнізацыі, эканоміяй паліўна-энергетычных рэсурсаў, якая будзе дасягнута, ростам прадукцыйнасці працы.
– У сучасных умовах нельга спыняцца ў развіцці, трэба шукаць сваё месца на рынку, вырабляць прадукцыю, запатрабаваную пакупніком, – падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч.
Як распавёў дырэктар завода, на рэалізацыю праекта выдзелена больш за чатыры мільёны рублёў з інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама, яшчэ 3,1 мільёна рублёў даў Беларускі інавацыйны фонд. Кошт абсталявання, неабходнага для рэалізацыі праекта, складае 2,75 мільёна еўра. 80 працэнтаў абсталявання ўжо пастаўлена. Тэрмін рэалізацыі праекта – верасень 2022 года. У выніку ў тры разы павінна зменшыцца спажыванне прыроднага газу, знізіцца энергаёмістасць прадукцыі, а значыць і яе сабекошт. Обальская цэгла стане больш канкурэнтаздольнай на будаўнічых рынках, у тым ліку і знешніх."Віцьбічы". Фота Віцебскага аблвыканкама.