Мікалай Шарснёў наведаў аршанскае прадпрыемства па вырошчванні і перапрацоўцы лекавых раслін «Каліна»

Николай Шерстнёв посетил оршанское предприятие по выращиванию и переработке лекарственных растений «Калина»
З дзейнасцю ўнікальнага для вобласці прадпрыемства ў Аршанскім раёне ТАА «Каліна» з замкнёным цыклам вытворчасці азнаёміўся падчас рабочай паездкі старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

 


У вёсцы Пішчалава з 1996 года займаюцца вырошчваннем, зборам, нарыхтоўкай лекавай расліннай сыравіны з наступнай перапрацоўкай і вытворчасцю гатовых лекавых раслінных сродкаў, збораў, прадукцыі раслінаводства.

Сёння ТАА «Каліна» – гэта больш за 130 найменняў гатовай прадукцыі, 1159 га зямельных угоддзяў, 35 працоўных месцаў, вытворчы будынак, сучаснае абсталяванне і машынна-трактарны парк.

– Прадпрыемствам праведзена комплексная мадэрнізацыя сушыльнага комплексу, што дазволіла павялічыць аб'ёмы сушкі і перапрацоўкі сыравіны. У сувязі з гэтым вядзём працу па ўкараненні новых ліній. Гэта вытворчасць сушаных агародніны і садавіны, эфірных і раслінных алеяў, – распавёў у гутарцы з журналістамі дырэктар ТАА «Каліна» Уладзімір Мурашка.

З уводам у 2015 годзе сучаснага комплексу, які ўключае ў сябе вытворчыя і дапаможныя будынкі, цэхі сушкі, складскія памяшканні і інш., павялічыліся аб'ёмы прадукцыі, што вырабляецца, пашырылася лінейка найменняў. Так, у студзені 2019 года асвоена выпускам чорнага гарбату (сыравіна пастаўляецца з Індыі) як у чыстым выглядзе, так і з расліннымі дадаткамі.

Прадукцыя прадпрыемства рэалізуецца праз аптэчную сетку дзяржаўным арганізацыям сістэмы ”Фармацыя“, а таксама айчынным аптовым пакупнікам для далейшага продажу праз аптэчныя сеткі рознай формы ўласнасці.

– Мы вядзём цеснае супрацоўніцтва з Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам па даследаваннях і распрацоўках у галіне вырошчвання і ўкаранення ў вытворчасць лекавых раслінных сродкаў, з'яўляючыся допытнай базай для вырошчвання лекавых раслін, рыхтуем навуковы матэрыял, распрацоўваем новыя віды прадукцыі, – канстатаваў Уладзімір Мурашка. – Таксама ТАА «Каліна» з'яўляецца адным з нямногіх прадпрыемстваў у Беларусі, якое забяспечвае вытворчасць уласнай сыравінай (субстанцыяй), выгадаванай з захаваннем усіх экалагічных, біялагічных і аграхімічных патрабаванняў.

Дарэчы, такая замкнёная схема забяспечвае неабходны кантроль якасці за сыравінай і прадукцыяй на кожным этапе. На збор траў (шыпшына, рабіна, піжма, лісце маліны і інш.) актыўна прыцягваюцца студэнты, школьнікі.

Азнаёміўшыся з вытворчасцю, Мікалай Шарстнёў адзначыў, што тут створана неабходная база, ёсць напрацоўкі. Але гэтага недастаткова.

– Трэба смелей рухацца наперад, развівацца, – падвёў вынік кіраўнік вобласці. – Гэта значыць, пашыраць вытворчасць, павялічваць яе аб'ёмы. І сёння стаіць пытанне, як гэта зрабіць. Першая праблема, якая ляжыць на паверхні, – адсутнасць газу. Гэта не справа, што побач з Оршай дастаткова буйны пасёлак Пішчалава не газіфікаваны. З прыходам блакітнага паліва прадпрыемства зможа выйсці на зусім новы ўзровень.

Другім важным аспектам далейшага развіцця Мікалай Шарстнёў бачыць арганізацыю нарыхтоўча-збытавой сеткі.

– Мясцовае насельніцтва можа займацца зборам лекавых траў і здаваць іх на прадпрыемства для далейшай перапрацоўкі, – абазначыў старшыня аблвыканкама. – Возьмем той жа іван-чай, які прарастае ў кожным раёне ў вялікіх колькасцях. Трэба арганізаваць нарыхтоўча-збытавую сетку, калі сыравіна будзе закупляцца ў насельніцтва і перапрацоўвацца на «Каліне». А потым рэалізоўвацца не толькі ўнутры краіны, але і на экспарт. Тое ж датычыцца і іншых траў, ягад, пладоў. Гэта дадатковы зародабак для пенсіянераў, школьнікаў, студэнтаў, а таксама дапамога дзяржаве.

"Віцебскія весці".