Мікалай Шарснёў наведаў рэканструюемы пункт пропуску «Урбаны»

Николай Шерстнёв посетил реконструируемый пункт пропуска «Урбаны»
Завяршаецца поўнамаштабная рэканструкцыя аўтадарожнага пункта пропуску «Урбаны», размешчанага на беларуска-латвійскім участку дзяржаўнай мяжы.

Яго неабходнасць была выклікана пастаянным ростам груза- і пасажырапатоку. Патрабавалася павялічыць прапускную здольнасць пункта ў некалькі разоў – з 270 да мінімум 1000 аўтамабіляў у суткі і стварыць поўны комплекс інфраструктуры, які адпавядае сучасным еўрапейскім патрабаванням. Ход выканання гэтых задач, а таксама гатоўнасць пункта пропуску да ўводу ў эксплуатацыю праінспектавалі старшыня аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў і яго намеснікі. З аб'ектамі памежнага і мытнага кантролю кіраўніцтва вобласці пазнаёмілі начальнік Полацкага памежнага атрада Павел Харчанка і начальнік Віцебскай мытні Павел Лабачоў.

На завяршальным этапе будаўніцтва ўжо можна зрабіць выснову, што гэта адзін з самых сучасных, зручных для персаналу і падарожнікаў пункт перасячэння дзяржаўнай мяжы Беларусі. Пасля агляду аб'ектаў былі вызначаны тэрміны завяршэння работ.

"Віцебскія весці".