Мікалай Шарснёў наведаў Сянненскую школу-інтэрнат у рамках акцыі "Нашы дзеці"

Николай Шерстнёв посетил Сенненскую школу-интернат в рамках акции \"Наши дети\"
Да Новага года кожны дарослы можа падарыць дзецям казку, адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, размаўляючы сёння з журналістамі ў Сенненскай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Кіраўнік вобласці наведаў школу-інтэрнат падчас акцыі "Нашы дзеці". Для губерната правялі невялікую экскурсію па ўстанове. Мікалай Шарснёў пагутарыў з педагогамі і выхаванцамі, а таксама стаў гледачом навагодняга прадстаўлення з традыцыйнымі

водзяць карагоды вакол елкі і ўручаюць падарункі. "Па вялікім рахунку ўся наша праца накіравана на тое, каб рабіць дабро. Але у штодзённых буднях мы не заўсёды можам надаць час цёплым чалавечым адносінам. І Новы год - гэта менавіта тое свята, калі можна дайсці да кожнага дзіцяці. Ніхто не павінен застацца незаўважаным. Бо ўсе мы, дарослыя, з дзяцінства памятаем, што такое Новы год. Гэтыя ўспаміны звязаны з чымсьці казачным, з цудамі, марамі. Мы ўсе чакалі гэтай казкі, загадвалі жаданні і шчыра спадзяваліся, што яны здзейсняцца", - сказаў кіраўнік вобласці.

Новы год і акцыя "Нашы дзеці" - гэта ў тым ліку падарункі. Па словах губернатара, навагоднія падарункі дзіцячым установам павінны быць не толькі жаданымі, але і прадуманымі, карыснымі. "Мы імкнемся падбіраць пад кожную навучальную ўстанову, дзіцячы сад, школу, інтэрнат менавіта тое, што неабходна выхаванцам. А калі гэта тое, аб чым дзеці марылі, - вось вам і цуд. Новы год - гэта казка. Гэта свята было, ёсць і павінна заставацца такім - напоўненым цудамі для дзяцей", - упэўнены Мікалай Шарстнёў. Губернатар падзяліўся сваімі дзіцячымі ўспамінамі.

"Новы год - гэта канікулы і казачнае зімовае надвор'е са снегам і інеем. Яно такім было ў нас на Віцебшчыне. І яшчэ фільмы-казкі па тэлевізары - "Марозка", "12 месяцаў". Тое дзіцячае пачуццё свята і радасці засталося ў душы па сённяшні дзень", - сказаў ён. Дырэктар Сенненскай школы-інтэрната Леанід Козлов распавёў журналістам, што ва ўстанове выхоўваюцца 97 дзяцей з розных гарадоў і раёнаў вобласці. Але на час навагодніх святаў ва ўстанове засталося толькі каля паловы дзяцей, астатнія праводзяць гэтыя дні ў патронатных сем'ях. "У нас выхоўваюцца і навучаюцца дзеці ад 6 да 18 гадоў. У школе-інтэрнаце арганізавана прафесійная падрыхтоўка, нашы выхаванцы актыўна ўдзельнічаюць у працоўных і сацыяльных праектах, рыхтуюцца да будучага сямейнага жыцця. Прыемна адзначыць, што нашы выпускнікі знаходзяць сябе ў жыцці, паспяхова рэалізуюцца - вучацца, працуюць, ствараюць сем'і, выхоўваюць дзяцей", - падкрэсліў дырэктар.

Ён таксама падзяліўся сваім навагоднім пажаданнем: "Самае галоўнае, каб дзецям было добра. Каб яны адчувалісябе тут камфортна і ўтульна, а выйшаўшы з нашых сцен, упэўнена і паспяхова будавалі свой лёс". У пэўнай ступені гэтаму паспрыяе падарунак ад Віцебскага аблвыканкама - сертыфікат на Br6 тыс. Грошы плануецца накіраваць на набыццё спартыўнага інвентару, мэблі, інтэрактыўных дошак і іншых неабходных для жыцця і развіцця дзяцей прадметаў. У сваю чаргу губернатар і прыбыўшыя з ім прадстаўнікі аблвыканкама і райвыканкама атрымалі на памяць сувеніры, зробленыя дзецьмі. У Сянненскай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, арганізавана прафесійная падрыхтоўка па некаторых рабочых кваліфікацыях (сталяр, швачка, агароднік і інш.). На базе ўстановы ажыццяўляецца вытворчая дзейнасць. У вольны час выхаванцы разам з дарослымі вырошчваюць сельскагаспадарчую прадукцыю і выпускаюць сталярныя і швейныя вырабы, якія выкарыстоўваюцца ў школе і ідуць на продаж. Вядзецца праца па асваенні народных промыслаў. Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" стартавала ў Беларусі 11 снежня і працягнецца па 10 студзеня. Марафон дабра праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Беларусі.

Падчас акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прадпрыемстваў і арганізацый наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апекунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя бальніцы, аказваюць ім дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем, уручаюць дзецям падарункі.

БЕЛТА. Фота "Віцебскіх вестак".