Мікалай Шарснёў паставіў задачу забяспечыць бягучы попыт на сродкі абароны ад COVID-19
Заяўкі медустаноў на сродкі абароны задавольваюць у першую чаргу, халаты і хірургічныя касцюмы былі на канец дня 2 красавіка ў астатку, аб'ёмы вытворчасці неабходнага павялічваюцца. Маніторынг аптэчных сетак паказаў, што маскі былі ў продажы ў 70 працэнтах аб'ектаў. Цяпер гэтыя сродкі абароны закупляюць пад патрэбу арганізацыі, работнікі якіх кантактуюць з насельніцтвам. Для асноўнай масы насельніцтва на першым плане такія ахоўныя меры як правільнае мыццё рук, карыстанне антысептыкамі і захаванне дыстанцыі, раз'яднанне. Усіх нас, гараджан, заклікалі не скупляць маскі ажыятажна і карыстацца імі ў рэкамендаваных выпадках, карыстацца правільна.
Прагучаў адказ аб прычынах росту цэн на маскі. Тканіны для іх розныя, марлевая тканіна закупляецца ў Расіі, цана сыравіны расце, і залежыць ад даты закупкі. Цяпер у межах рэспублікі апрабуюць іншыя віды тканін, нятканых матэрыялаў для іх вырабу і тэрмінова аддаюць вырабы на зацвярджэнне тэхнічных умоў. Мікалай Шарснёў паставіў задачу забяспечыць бягучы попыт і бачыць сітуацыю як мінімум на месяц наперад.