Мікалай Шарснёў накіраваў віншаванне калектыву і студэнтам Віцебскай ветэрынарнай акадэміі з 95-годдзем з дня заснавання ВНУ

 Паважаныя супрацоўнікі, студэнты, выпускнікі Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны! Дарагія ветэраны працы!


Шчыра віншую вас з 95-годдзем з дня заснавання Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны!

Гэта не проста паважаная дата, але і значны прамежак часу, які ўвабраў у сябе нямала падзей, фактаў гісторыі, да якіх ВНУ мела непасрэднае дачыненне.

Сёння ВГАВМ з'яўляецца прызнаным флагманам аграрнай адукацыі і навукі рэспублікі, вядучым інавацыйным цэнтрам. За гады існавання са сцен навучальнай установы выйшлі больш за 35 тысяч кваліфікаваных спецыялістаў, сярод якіх вядомыя дзяржаўныя дзеячы, вучоныя, лаўрэаты прэстыжных прэмій і ўзнагарод, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый. Характэрна, што практычна ўсе ўрачы ветэрынарнай медыцыны, якія працуюць у краіне, з'яўляюцца выпускнікамі акадэміі.

Асаблівага прызнання заслугоўвае ваша пастаяннае імкненне да росту, асваення новых ведаў, каб адпавядаць высокім

требаванням сучаснага адукацыйнага працэсу — вашы профільныя фундаментальныя і прыкладныя даследаванні па вартасці ацэньваюцца айчыннай і сусветнай навуковай грамадскасцю.

Дзякуючы намаганням прафесарска-выкладчыцкага складу, супрацоўнікаў і выпускнікоў з сёння аграпрамысловы комплекс Віцебшчыны рэалізуе свой патэнцыял: мадэрнізуюцца прадпрыемствы, з'яўляюцца новыя жывёлагадоўчыя аб'екты, укараняюцца перадавыя тэхналогіі вытворчасці.

Нягледзячы на індустрыяльныя і навуковыя дасягненні, праца ветэрынарных і заатэхнічных службаў па-ранейшаму застаецца фізічна цяжкай. Таму працаўнікі адной з найскладанейшых аграрных галін, забяспечваючы харчовую бяспеку краіны, ствараючы аснову для паспяховага развіцця эканомікі дзяржавы, заслугоўваюць яшчэ большай увагі і павагі. У апошнія гады ў вобласці нямала робіцца для ўмацавання прэстыжу гэтых прафесій.

Дарагія сябры! Няхай заслужаны аўтарытэт ВНУ будзе і надалей прымнажацца дасягненнямі калектыву і выпускнікоў акадэміі, прагрэсіўнымі і наватарскімі падыходамі.

Ад усёй душы жадаю вам здароўя, дабрабыту, шчасця, поспехаў, новых адкрыццяў і здзяйсненняў!

 

З павагай,                                                    

Н.Н.Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога    
выканаўчага камітэта