Мікалай Шэрстнёў павіншаваў камбайнераў філіяла «СГЦ «Задняпроўскі» з годным вынікам

Николай Шерстнёв поздравил комбайнеров филиала «СГЦ «Заднепровский» с достойным результатом

Экіпаж камбайнераў філіяла «СГЦ «Задняпроўскі» Сяргей Грэкаў і Дзмітрый Відзевіч першымі на Віцебшчыне намалацілі больш за тысячу тон рапсу і столькі ж збожжа.

З годным вынікам на хлебнай ніве аграрыяў павіншавалі старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачэнка, абласны і раённы камітэты прафсаюзаў работнікаў АПК.

Хлебаробы літаральна на 15 хвілін спынілі камбайн. У гарачую жніво кожная хвіліна – на вагу золата. Імправізаваная цырымонія віншавання з першых хвілін была прасякнута цеплынёй і шчырасцю. Мікалай Шэрстнёў рады сустрэчы. Ён моцна цісне руку Сяргею Грэкаву і Дзмітрыю Відзевічу, цікавіцца, як ідзе праца, як настрой у аграрыяў.




– Як думаеце, што адрознівае досвечанага чалавека? – звяртаецца да камбайнераў Мікалай Мікалаевіч. – Для яго перамога – гэта заканамернасць. Таму я жадаю, каб з кожным годам вашы вынікі прымнажаліся. Прыміце мае шчырыя віншаванні!

Сапраўды, для Сяргея Грэкава кожнае жніво азнаменавана новым поспехам і дасягненнямі. Не стаў выключэннем і гэты год. Камбайнер з больш чым саракагадовым стажам штогод займае лідзіруючыя пазіцыі ў жніве. Неаднаразова адзначаўся на фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі», з'яўляецца лаўрэатам звання «Чалавек года Віцебшчыны». А вось для яго памочніка Дзмітрыя Відзевіча гэтае жніво стала ўдалым дэбютам і добрым стымулам у працы.

Кветкі, дыпломы, віншаванні, падарункі проста ў полі – гэта незабыўны момант для экіпажа камбайнераў у гэтай нялёгкай бітве за ўраджай.

"Аршанская газета".