Мікалай Шарснёў прадставіў новага кіраўніка Дубровенскага райвыканкама
Прадстаўляючы новага кіраўніка раёна, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Уладзімір Севярын спыніўся на яго біяграфіі, прафесійных і дзелавых якасцях. Алег Лындын нарадзіўся ў 1965 годзе ў вёсцы Жалезкава Дубровенскага раёна.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1987-м пасля заканчэння Беларускай сельгасакадэміі на пасадзе галоўнага інжынера саўгаса «40 гадоў кастрычніка». З 2002 па 2010 гады ўзначальваў гэта прадпрыемства, скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Затым стаў кіраўніком ТАА «Якубава-Агра». У красавіку 2011 года прызначаны першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дубровенскага райвыканкама.
– Давер, аказаны мне, азначае велізарную адказнасць. Трэба будзе нямала зрабіць для далейшага развіцця раёна, – падкрэсліў Алег Лындын. – І першая задача на гэтым этапе – забеспячэнне выканання праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гг. Вынікі ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі яшчэ раз даказваюць, што наш раён па гэтых паказчыках уваходзіць у лік лепшых валаўтваральных рэгіёнаў вобласці. Але мы пакуль далёкія ад тых лічбаў, якія дазволілі б нам упэўнена працаваць на прынцыпах самафінансавання ў рынкавых умовах. У планах на гэты і наступныя
гады – паступовае павелічэнне пагалоўя КРС, у тым ліку малочнага. Сёлета мы ўвядзем тры новыя вытворчыя памяшканні для размяшчэння груп кароў сухастойнага перыяду і цялят на дарошчванні. Зніжэнне затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі з'яўляецца ключавым рэзервам павышэння фінансавай устойлівасці і прыбытковасці працы арганізацый, што ў канчатковым выніку дазволіць нам пераадолець дэфіцыт фінансавых сродкаў.Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў пагадзіўся з тым, што паказчыкі ў раёна добрыя, але ёсць над чым працаваць. «50% паступленняў у бюджэт – гэта датацыі, – падкрэсліў кіраўнік вобласці. – Калі раскласці эканоміку раёна па палічках, адразу бачна, дзе мы губляем. І проста чакаць, што пачнем лепш жыць, нельга. Маё першае даручэнне новаму старшыні раёнавыканкама – максімальнае павелічэнне аб'ёмаў пры павышэнні якасных паказчыкаў і зніжэнні затрат. Сельская гаспадарка кіравальная нават у няпростых умовах.
Мікалай Мікалаевіч адзначыў, што Дубровеншчына – раён маленькі, і трэба ствараць льготныя ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва, каб сюды ішлі прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу.
– Не чакайце, пакуль яны самі выкажуць жаданне, – дадаў Мікалай Шарстнёў. – Ім трэба стварыць умовы, падказаць ініцыятыўнаму чалавеку, у якім кірунку рухацца. Варта прырастаць, але не за кошт крэдытаў. Павінны будавацца сучасныя
свінагадоўчыя комплексы па ўсіх тэхналогіях. Калі ўвасобіцца ў жыццё сумесны праект з кітайцамі і ў Дубровенскім раёне мы пабудуем ферму на 6400 галоў надойнага статка, гэта будзе сур'ёзным падспор'ем.
Рашэнне правесці ў Дубровне «Дажынкі» прынята не выпадкова. Па-першае, Дубровеншчына – брама ўезду ў Расію. Раён трэба прывесці ў парадак. Шмат што ўжо зроблена, але шмат што і трэба зрабіць. Мы павінны стварыць інфраструктуру, якая задаволіць мясцовых жыхароў. І Дубровне, як раней Талачын і Сенна, павінна пераўтварыцца. Гэта неабходна для таго, каб нашы дзеці тут заставаліся і працавалі. Таму ад паказчыкаў і ферм мы павінны перайсці да чалавека і забяспечыць усе ўмовы для камфортнага жыцця. Жадаю Алегу Міхайлавічу ўсё намечанае паслядоўна ўвасобіць у жыццё. Я веру ў Дубровенскі раён і яго жыхароў.
Шмат цёплых слоў было сказана ў адрас Анатоля Лукашова, які кіраваў раёнам 11 гадоў і вывеў яго ў перадавыя па шэрагу паказчыкаў. У падзяку за працу – Грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад Мікалая Шарстнёва і Ганаровая грамата Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў ад старшыні Алены Ціханавай.
Кандыдатуру Алега Міхайлавіча Лындындзіна зацвердзілі аднагалосна адкрытым галасаваннем.
Вольга ЛЕБЕДЗЕВА, фота аўтара, «Віцебскія весці».