Мікалай Шэрснёў перамог на чэмпіянаце свету па гіравым трыатлоне і вывеў зборную Беларусі на першае месца ў каманднай эстафеце

Николай Шерстнёв победил на чемпионате мира по гиревому триатлону и вывел сборную Беларуси на первое место в командной эстафете

Спаборніцтвы прайшлі ў Гродне і сабралі каля 150 удзельнікаў з 12 краін. Спартсмены ў індывідуальным заліку змагаліся ў некалькіх дысцыплінах: марафон, жым гіры лежачы, падняцце гіры рыўком і штуршком. Таксама гледачы ўбачылі паказальныя выступленні сілавых жонглераў і спартсменаў-экстрэмалаў. Так, адзін з іх падымаў над галавой снарад вагой 80 кг адной рукой!

Яркай і відовішчнай была і эстафета. За перамогу змагаліся прадстаўнікі шасці краін, у кожнай камандзе — па пяць чалавек. У шэрагах зборнай Беларусі выступіў Мікалай Шарснёў.

— Убачыць кіраўніка такога высокага рангу сярод удзельнікаў спаборніцтваў сусветнага ўзроўню — вялікая рэдкасць. Мікалай Мікалаевіч прадэманстраваў выдатную фізічную форму і з'яўляецца выдатным прыкладам для сваіх калег і моладзі, — сказаў галоўны суддзя чэмпіянату Яўген Назарэвіч.

Кожнаму атлету трэба было за адну хвіліну максімальную колькасць разоў выціснуць 32-кілаграмовую гіру. Лепшы вынік паказаў Мікалай Шарснёў, падняўшы двухпудовы снарад 58 разоў. Гэта дасягненне не толькі ўнесла значны ўклад у перамогу зборнай краіны ў эстафеце, але і стала абсалютным рэкордам сусветных першынстваў.

— Годна выступаць у когорце наймацнейшых спартсменаў мне дапамагаюць рэгулярныя заняткі штангай. Яны даюць сілу і цягавітасць, неабходныя для падняцця гіры на час, — адзначыў Мікалай Мікалаевіч.

Пазней стала вядома, што кіраўнік вобласці завочна заваяваў залаты медаль у індывідуальным заліку — ніхто з іншых прэтэндэнтаў на ўзнагароды не змог пераўзысці яго дасягненне.








Тэкст: "Віцебскія весці".
Відэа: Телерадыёкампанія «Віцебск».
Фота: упраўленне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама.