Мікалай Шэрснёў: з пытаннямі людзей сістэмнага характару трэба разбірацца глыбока (абнаўленне)
"Звяртаю ўвагу на тыя праблемы, якія носяць сістэмны характар. Усе яны могуць здымацца на месцах. Пры гэтым, закрыўшы праблему аднаго чалавека, мы не вырашаем пытанне ў цэлым. Разбірацца трэба глыбей, бо ёсць і іншыя людзі, што не патэлефанавалі, але з такімі ж праблемамі", - падкрэсліў губернатар, звяртаючыся да кіраўнікоў раёнаў.
Напрыклад, пенсіянерка з Лёзненскага раёна з-за закрыцця прыватнай оптыкі сутыкнулася з праблемай вырабу акуляраў. Жыхарка вёскі Новыя Вайханы Гарадоцкага раёна падняла пытанне з закупкай малака. Адразу некалькі званкоў паступіла ад жыльцоў дамоў па вуліцы Церашковай у Віцебску, звязаных з затрымкай адкрыцця рэканструяванай крамы "Веста". Вырашыць папяровы пытанне і адкрыць гатовы да працы аб'ект старшыня аблвыканкама даручыў да 1 верасня.
На кантроль узяў губернатар праблему развіцця інваспорту ў абласным цэнтры пасля звароту віцябляніна з абмежаванымі магчымасцямі, які сур'ёзна займаецца валейболам. Усе спартыўныя аб'екты горада будуць прааналізаваны з пункту гледжання забеспячэння даступнасці для інваспартсменаў, гэтае пытанне будзе вырашацца.
Аб тым, што станцыю абезжалезвання вады пабудуюць у пасёлку Высокае Аршанскага раёна да Новага года, паведаміў Мікалай Шарснёў на зварот мясцовай жыхаркі.
У цяперашні час праект па гэтым аб'екце знаходзіцца на экспертызе, сродкі выдзелены, нарматыўны тэрмін будаўніцтва складае тры месяцы. "Чакайце падарунак да Новага года. А жыхарам перадайце, хай не хвалююцца", - сказаў Мікалай Шарснёў вяскоўцы, якая звярнулася з пытаннем забеспячэння жыхароў пасёлка якаснай пітной вадой. Губернатар таксама звярнуў увагу на неабходнасць сістэмнай працы ў гэтым населеным пункце. "Статус пасёлка неабходна падняць за кошт паляпшэння ў цэлым матэрыяльнай базы, жылога сектара і ўсяго астатняга. Трэба навесці парадак", - дадаў ён. Падчас прамой лініі паступіла некалькі
зваротаў з Оршы. Так, мясцовая пенсіянерка ўзняла пытанне неабходнасці платнай стаянкі для машын. Паводле яе слоў, раней яна была, людзі карысталіся яе паслугамі, аднак потым стаянку прыбралі. Мікалай Шарстнёў даручыў разабрацца з гэтым актуальным для горада пытаннем, падкрэсліўшы, што такі аб'ект неабходны ў кожным буйным населеным пункце. Яшчэ адна жыхарка Оршы падрыхтавала цэлы комплекс прапаноў па паляпшэнні свайго горада. Усе ініцыятывы абавязкова будуць разгледжаны ў райвыканкаме, паабяцаў Мікалай Шарстнёў.
Падчас прамой лініі паступілі таксама званкi ад людзей, якія прасілі старшыню вобласці перадаць словы падзякі тыім, хто дапамог ім у вырашэнні пытанняў. Так, селянін з вёскі Вялікі Полсвіж Лепельскага раёна дзякаваў кіраўніка мясцовай гаспадаркі за дапамогу ў уборцы збожжавых. Не застаўся абыякавым да нечаканай падтрымкі з боку сельгаспрадпрыемства і пенсіянер з Дубровенскага раёна, якому дапамаглі з забеспячэннем сенам. Жыхарка Віцебска па просьбе вяскоўцаў з вёскі Навасёлкі Віцебскага раёна ў асобе губернатара адрасавала цёплыя словы ўсім (урачам, работнiкам сельсавета, службы па грамадзянстве і міграцыі), хто прыняў удзел у судьбе мясцовага жыхара, які востра меў патрэбу ў дапамозе. "Не ведаю, як іх завуць, але вялікі ім дзякуй. Цяпер жыццё гэтага чалавека наладзілася, у яго усё добра", - сказала жанчына.
Усе словы падзякі за подпісам
старшыні аблвыканкама знойдуць сваіх адрасатаў. Па яго рашэнні, гэта стане
новай формай у працы са зваротамі грамадзян. "Прыемна чуць ад людзей
падзяку. Бачныя змены, зрухі", - канстатаваў у канцы прамой
лініі Мікалай Шарстнёў. Ён таксама адзначыў, што сёння не паступіла невырашальных
пытанняў і не было чуваць у словах тых, хто тэлефанаваў, агрэсіі, злосці. "Людзі
ставілі адэкватныя пытанні, таму даціскайце, выбудоўвайце ўзаемаадносіны з
жыхарамі раёнаў", - дадаў губернатар, звяртаючыся да кіраўнікоў раёнаў.
БЕЛТА.