Мікалай Шэрстнёў: стварэнне прадпрыемстваў - прыярытэт супрацоўніцтва Віцебскай вобласці і Славакіі

Стварэнне прадпрыемстваў павінна стаць прыярытэтам супрацоўніцтва Віцебскай вобласці і Славакіі. Пра гэта сёння заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Славакіі ў Беларусі Юзафам Мігашам.

Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў, што бакам варта актывізаваць супрацоўніцтва, накіраваўшы сумесныя намаганні ў першую чаргу на стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцей. "Неабходна вызначыць перспектыўныя напрамкі і ствараць тут новыя прадпрыемствы, - канстатаваў кіраўнік рэгіёна. - Няхай гэта будуць сумесныя прадпрыемствы ці чыста славацкія. За гэтым стаяць новыя працоўныя месцы і эканоміка рэгіёна".

Мікалай Шарстнёў падкрэсліў, што пазіцыя аблвыканкама тут выразная: "Арганізуючы новыя вытворчасці, мы ствараем фундамент заўтрашняга дня, аснову для развіцця рэгіёна".

Губернатар падтрымаў ініцыятывы дыпламата аб супрацоўніцтве ў сферы фармацэўтыкі, дрэваапрацоўкі (перапрацоўка адходаў і стварэнне элітнай прадукцыі з каштоўных парод дрэва), энергетыкі (рэгіён зацікаўлены ў прыцягненні інвестыцый для будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС) і інш. Акрамя таго, Мікалай Шарстнёў прапанаваў Юзафу Мігашу яшчэ некалькі напрамкаў узаемна выгаднага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы (жывёлагадоўля) і лёгкай прамысловасці (выраб швейных вырабаў з тканін Аршанскага льнокамбіната).

Алена Ціханава,  БЕЛТА.