Мікалай Шарснёў: звыш 60% ураджаю Віцебскай вобласці сфарміравалі аграпрамысловыя аб'яднанні

Звыш 60% ураджаю збожжавых Віцебскай вобласці (622 тыс. т) сфарміравалі аграпрамысловыя аб'яднанні, заявіў сёння на абласным свяце "Дажынкі" у Віцебску старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

Па словах кіраўніка вобласці, сёлетні сельскагаспадарчы год склаўся лепш за папярэдні. Паслядоўна паляпшаецца культура земляробства, павышаецца адказнасць кіраўнікоў і работнікаў у вырошчванні сельскагаспадарчых культур. Як вынік – агульная вага каравая Віцебскай вобласці склала 1 млн 77 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,1 ц/га. "Віцебшчына першая сярод іншых рэгіёнаў выканала дзяржзаказ па пастаўцы харчовага збожжа. Чацвёртая частка ўраджаю сфарміравана двума раёнамі, якія пераадолелі стотысячную планку: Аршанскі раён намалаціў 125 тыс. т, Віцебскі – 118 тыс. т збожжа. Вагавую прыбаўку ў агульны каравай унеслі Талачынскі (87 тыс. т) і Дубровенскі (74 тыс. т) раёны. Больш за 60% ураджаю збожжавых Віцебскай вобласці (622 тыс. т) сфарміравалі аграпрамысловыя аб'яднанні", – падкрэсліў Мікалай Шарснёў.


Падчас уборачнай сёлета працавалі 1172 экіпажы. Сярод іх 173 моладзевыя і 55 сямейных. Тысячны намалот перавысілі 401 экіпаж, мяжу ў 2 тыс. т скарылі 44 тандэмы. Рэкордам сёлетняй кампаніі стаў вынік у 5252 т — яго ўстанавіў сямейны падрад Аляксандра і Андрэя Камаровых з Аршанскага раёна.

Старшыня аблвыканкама звярнуў увагу на важнасць вырошчвання не толькі збожжавых каласавых, але і бабовых, крывацветных культур. Мікалай Шарснёў адзначыў таксама, што трэба паскорыць тэхнічнае пераўзбраенне гаспадарак рэгіёна.

У Віцебскай вобласці сёлета сярод раёнаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур пераможцам прызнаны Віцебскі раён, другім стаў Пастаўскі, трэцяе месца заняў Аршанскі раён. Акрамя грашовых прэмій, некалькі сельскагаспадарчых калектываў атрымалі новую тэхніку – 10 трактароў і 2 аўтамабілі.

Падчас канцэрта ў Летнім амфітэатры эстафету святкавання абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі" Віцебск перадаў Шуміліну.

БЕЛТА.