Мікалай Шэрснёў устанавіў рэкорд Еўропы на турніры па жымавым дваяборстве «Славянскі кубак» у Віцебску (дапоўнена)
Афіцыйную частку турніру адкрыў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнтаў. Ён адзначыў, што за апошні час Віцебская вобласць стала набываць статус цэнтра спартыўнага цягнення Беларусі. Шмат у чым так склалася дзякуючы спартыўным дасягненням спартсменаў Віцебшчыны. Толькі за мінулы год іх намаганнямі заваявана 136 медалёў у розных спаборніцтвах. Па праву рэгіён ганарыцца сваімі прадстаўніцамі на сусветнай спартыўнай арэне Ірынай Крыўко, Святланай Саханенка, Лідзіяй Графеевай і іншымі спартсменамі. "Для развіцця спорту ў вобласці робіцца шмат. Толькі за мінулы год новыя спартыўныя аб'екты былі адкрыты ва Ушачах, Гарадку, Дубровне, Сянне. Сур'ёзныя планы ёсць і на 2018 год", - адзначыў Уладзімір Цярэнтаў.
Спаборніцтвы праводзіліся ў абласным цэнтры другі раз і сабралі звыш 150 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Узбекістана. У сценах Цэнтральнага спартыўнага комплексу ім трэба было паказаць свае сілы ў жыме максімальнай вагі і найбольшай колькасці паўтораў у сваіх вагавых і ўзроставых катэгорыях. Жымавое дваяборства называюць спецназам жыму, бо яно патрабуе ад спартсмена і сілы, і цягавітасці.
Як паведаміў старшыня федэрацыі па жымавым дваяборстве Беларусі Віталь Селязнёў, «Славянскі кубак» прыцягнуў да сябе ўвагу наймацнейшых дваяборцаў з постсавецкай прасторы, таму канкурэнцыя за ўзнагароды была няпростая.
У гэтым годзе колькасць удзельнікаў "Славянскага кубка" павялічылася ў параўнанні з леташнім спаборніцтвам амаль удвая. Расце турнір і ў якасным стаўленні, усё больш прыцягваючы ўвагу элітных спартсменаў. Так, паспрабаваць свае сілы ў новым для сябе відзе вырашыў алімпійскі чэмпіён 2008 года, чэмпіён свету 2007 года па цяжкай атлетыцы Андрэй Ар'янаў. Па яго словах, першы раз у жыцці ўдзел у спаборніцтвах па паўэрліфтынгу ён прыняў зусім нядаўна і вельмі захапіўся гэтым
видам спорту. "Я рады, што з'явілася яшчэ адна магчымасць праявіць сябе, пастараюся ўлічыць свае мінулыя памылкі і буду працаваць па максімуме. У цяжкай атлетыцы ў мяне зараз добрая форма, паглядзім, якая яна ў паўэрліфтынгу", - адзначыў спартсмен.Удзельнікам спаборніцтваў стаў і старшыня аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў, вядомы сваёй любоўю да сілавых відаў спорту.
— Кіраўнік вобласці летась устанавіў рэкорд Еўропы, выціснуўшы 165-кілаграмовую і 23 разы падняўшы штангу вагой 100 кг, — сказаў начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Васіль Захарэвіч. — У 2018-м ён таксама, нягледзячы на касаламічную нагрузку на працы, адказна падышоў да падрыхтоўкі да турніру і перасягнуў сваё папярэдняе дасягненне, справіўшыся са 172,5 кг снарадам і 25 выціснуўшы штангу вагой 100 кг.
На думку Мікалая Шэрстнёва, вынікі ў спорце і вытворчай дзейнасці фарміруюцца аднолькава за кошт вызначальных рыс характару і дакладных мэт, якія трэба дасягаць. "Усё гэта робіцца не хутка, на гэта патрэбен час і паслядоўнасць. Для сябе я ўжо выпрацаваў жыццёвую стратэгію: вызначаеш мэту, планку - падыходзіш да яе - выканаў - ставіш новую, больш высокую. Гэтак жа і на працы, усё адно да аднаго. І кожнае новае дасягненне абавязвае рухацца далей, да наступнага", - адзначыў кіраўнік вобласці.
Выклікае цікавасць гэты від спорту і ў жанчын.
— Мне падабаецца жым штангі. «Жалеза» дазваляе трэніраваць не толькі цела, але і сілу волі, — паведаміла Святлана. — Пакуль у мяне няма асаблівых дасягненняў, але ў будучыні планую стаць лепшай у сваёй вагавой катэгорыі.
Па выніках напружаных баталій спартсменаў, якія сталі лепшымі, арганізатары ўзнагародзілі медалямі, вырабленымі па эксклюзіўных эскізах спецыяльна для гэтых спаборніцтваў, і каштоўнымі падарункамі ад спонсараў.
Па матэрыялах БЕЛТА, газеты "Віцебскія весці". Фота газет "Віцебскія весці", "Віцьбічы".