Мікалай Шарснёў: Віцебскай вобласці варта развіваць малочна-таварную вытворчасць
У Віцебскай вобласці неабходна пабудаваць яшчэ каля 10 сучасных малочна-таварных комплексаў, паведаміў сёння старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Славакіі ў Беларусі Юзафам Мігашам.
На думку Мікалая Шарстнёва, цяпер вельмі перспектыўныя ўкладанні ў развіццё малочна-таварнай вытворчасці, прычым гаворка ідзе аб стварэнні буйных комплексаў як мінімум на 5 тыс. галоў надойнага статка.
\"У Віцебскай вобласці неабходна пабудаваць каля 10 такіх комплексаў. Расійскі інвестар ужо рэалізаваў адзін падобны праект у Гарадоцкім раёне - надой пад 8 тыс. л, рэнтабельнасць вытворчасці малака даходзіла да 70%. Цяпер вядзе будаўніцтва яшчэ адной фермы. Стварэнне ў нас такіх вытворчасцей маюць намер таксама кітайцы. Так што, калі ў Славакіі ёсць зацікаўленыя ў такім супрацоўніцтве, мы гатовыя абмяркоўваць любыя варыянты\", - адзначыў Мікалай Шарстнёў.
Юзаф Мігаш у сваю чаргу пацікавіўся
магчымасцю набыцця сельгаспрадпрыемстваў для стварэння племянных ферм.
Мікалай Шарстнёў сказаў, што цяпер ёсць магчымасць перадачы прадпрыемстваў у
даверанае кіраванне, а затым і ва ўласнасць, пры гэтым зямля
прадастаўляецца выключна на правах арэнды. І калі славацкія калегі
прыўнясуць у Віцебскую вобласць прагрэсіўныя аграрныя тэхналогіі і культуру
вядзення вытворчасці, то для рэгіёна гэта будзе каштоўны вопыт.
Алена Ціханава, БелТА.