Мікалай Шарснёў уручыў пашпарты лепшым навучэнцам Віцебскай вобласці

Николай Шерстнёв вручил паспорта лучшим учащимся Витебской области
З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і атрыманнем галоўнага дакумента грамадзяніна сваёй краіны прадстаўнікоў адоранай і таленавітай моладзі Віцебшчыны павіншаваў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў.


Атрыманне пашпартоў на сцэне абласной філармоніі для 14 юнакоў і дзяўчат – значная падзея. Яны сталі ўдзельнікамі Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!» дзякуючы перамогам на алімпіядах і ў конкурсах, дасягненням у вучобе, творчасці, спорце, дзейнасці ў БРСМ і БРПА. Ва ўзросце 14 гадоў гэтыя рэбята ўжо дамагліся шмат у чым.


 Так, акрамя поспехаў у вучобе і актыўнай грамадскай працы, навучэнец СШ №17 Віцебска Дзяніс Шэкень заняў другое месца ў абласных спаборніцтвах па суднамадэльным спорце ў класе мадэлі «ЕЛ-600» і на абласной канферэнцыі па гэтым відзе спорту. Вучаніца СШ №14 Наваполацка Арына Свірко – лаўрэат гарадской Дошкі гонару БРПА, пераможца гарадскога конкурсу «Звані, піянерская песня!», прызёр гарадскіх першынстваў СДзЮСШ па лёгкай атлетыцы. На рахунку навучэнкі СШ №1 Ліёзна Елізаветы Арцюховай прызавыя месцы на міжнародных творчых фестывалях, у тым ліку ў Балгарыі, Расіі і Чэхіі. Ілья Воўк з гімназіі №5 Віцебска адзначаны у абласным конкурсе «Эхо Чарнобыля», з'яўляецца кандыдатам у майстры спорту па біятлоне, уладальнікам агульнашкольнага звання «Вучань года – 2016».


Такая моладзь вартая павагі. І менавіта ёй ствараць будучыню Беларусі, у яе руках заўтрашні дзень.

– Гэта не проста словы, гэта сапраўды так. Кожны з вас унясе ўклад у развіццё нашай краіны. У якой дзяржаве будзеце жыць вы і вашы дзеці, залежыць менавіта ад вас, – адзначыў Мікалай Шарснёў, звяртаючыся да рабят. – Хачу пажадаць, каб вы былі годнымі грамадзянамі Беларусі, каб ганарыліся сваёй краінай, а яна ганарылася вамі.

Выступаючы ад імя моладзі, Ілья Воўк запэўніў, што юнакі і дзяўчаты будуць сваёй вучобай і справамі ўмацоўваць добрае імя прыдзвінскага краю.

Вольга Маслоўская. Фота

Антона СЦЯПАНІШЧАВА. «Віцебскія весці».