Мікалай Шарснёў сустрэўся з моладзевымі лідарамі Віцебскай вобласці
У межах святкавання 19-годдзя з дня заснавання БРСМ абкам абласной арганізацыі ініцыяваў сустрэчу лідараў моладзевага руху са старшынёй аблвыканкама. Дыялог у такім фармаце прайшоў упершыню.
— Моладзь — найважнейшы культурны, інтэлектуальны і прафесійны рэзерв беларускага грамадства, ад якасці жыцця і развіцця якой залежыць будучыня нашай краіны, — падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч. — Вы ініцыятыўныя, таму мы ў сваю чаргу даверліва ставімся да сучаснага пакалення і падтрымліваем моладзевыя ініцыятывы.
Падчас сустрэчы чырвонай ніткай праходзіла думка, што БРСМ — гэта добрая школа жыцця, якая дае выдатныя магчымасці для ўсебаковага развіцця асобы. І адна з яе асаблівасцей — пераемнасць пакаленняў.
— Для нас вельмі важна, што кіраўніцтва вобласці чуе моладзь, рэагуе на нашы ініцыятывы, ідэі, матывуе і падтрымлівае, — сказаў першы сакратар абкама БРСМ Уладзімір Бабічаў.