Мікалай Шэрснёў: ВНУ павінны весці падрыхтоўку кадраў у цесным кантакце з наймальнікамі
ВНУС мусяць весці падрыхтоўку спецыялістаў у цесным кантакце з прадпрыемствамі, на якіх трэба будзе працаваць выпускнікам. Пра гэта заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў на сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.
На сесіі размова ішла аб развіцці сістэмы адукацыі Віцебскай вобласці. Губернатар адзначыў, што значнага ўдасканалення ў тым ліку патрабуе сістэма вышэйшай адукацыі рэгіёна.
"Выпускнікі ВНУ прыходзяць на вытворчасць непадрыхтаванымі. Маладыя спецыялісты не знаёмыя з умовамі і патрабаваннямі, якія існуюць на вытворчасці, таму што навучаюцца па старых методыках, не знаёмыя з сучасным абсталяваннем, - сказаў губернатар. - У студэнтаў няма годнай практыкі, таму што ў ВНУ няма сувязі з прадпрыемствамі, на якіх трэба будзе працаваць выпускнікам".
Мікалай Шарснёў падкрэсліў, што ВНУ павінна быць цэнтрам перадавой навуковай думкі. "Пачынаючы мадэрнізацыю, кіраўніцтва прадпрыемства павінна кансультавацца ў спецыялістаў ВНУ, каб выбраць самыя перадавыя і дасканалыя тэхналогіі і не дапусціць памылкі. Пакуль у нас адукацыя і вытворчасць існуюць самі па сабе", - канстатаваў кіраўнік рэгіёна і дадаў, што гэта вельмі сур'ёзная праблема, якую неабходна аператыўна вырашаць. Губернатар падкрэсліў, што толькі пры цесным кантакце і сумеснай працы сістэмы адукацыі і народна-гаспадарчага комплексу можна адчувальна павысіць якасць падрыхтоўкі кадраў і дамагчыся эфектыўнасці ў працы прадпрыемстваў.
Алена Ціханава - БЕЛТА.