Мікалаю Шарснёву прысвоена званне ганаровага прафесара Віцебскай ветэрынарнай акадэміі
У Дзень ведаў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў прыняў удзел у некалькіх урачыстых мерапрыемствах студэнцкай і навучэнскай моладзі. Кульмінацыяй «дня адукацыі» ў рабочым графіку Мікалая Шарснёва стала мерапрыемства ў яго альма-матар – Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Мантыі і атэстаты ганаровым прафесарам уручылі рэктар ВНУ Мікалай Гаўрычэнка і загадчык кафедрай паразіталогіі і інвазійных хвароб Антон Ятусевіч.
Першакурснікам ВНУ ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі залікоўкі, павіншавалі ўсіх студэнтаў з пачаткам навучальнага года. Мікалаю Шарснёву як аднаму з самых вядомых і аўтарытэтным выпускнікоў ВНУ, ініцыятару правядзення першага абласнога форуму класаў аграрнай накіраванасці было прысвоена званне ганаровага прафесара ВГАВМ. Такога ж высокага статусу ўдастоены намеснік генеральнага дырэктара ПРУП «Віцебскаблгаз» Канстанцін Пачэпка за садзейнічанне ў стварэнні 11 філіялаў кафедраў акадэміі на базе сельскагаспадарчага прадпрыемства «Мазалавагаз». Там паспяхова вядуць практычную падрыхтоўку студэнтаў і ўкараняюць у вытворчасць вынікі навуковых даследаванняў супрацоўнікаў ВНУ.
Мантыі і атэстаты ганаровым прафесарам уручылі рэктар ВНУ Мікалай Гаўрычэнка і загадчык кафедрай паразіталогіі і інвазійных хвароб Антон Ятусевіч.