Новая канцэпцыя песеннага конкурсу "Віцебск-2009" будзе прадстаўлена сёлета

10 ліпеня, Віцебск /Кар.БЕЛТА/. Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2009" сёлета будзе прадстаўлены ў новай канцэпцыі. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі міністр культуры Павел Латушка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Па словах міністра, конкурс будзе дапоўнены яркімі выступленнямі членаў журы, зорак эстрады, а таксама запамінальным сцэнічным афармленнем. "Славянскі базар у Віцебску" не пакіне абыякавым нікога, упэўнены ён. Віцебская зямля багатая талентамі. "Адсюль ідуць карані Ефрасінні Полацкай, Сімяона Полацкага, Францыска Скарыны, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча. Гэтага ўжо дастаткова, каб віцяблянам ганарыцца сваёй зямлёй, - адзначыў Павел Латушка. - Але я ўпэўнены, што яны могуць ганарыцца і фестывалем "Славянскі базар", які ў 18-ы раз праводзіцца ў Віцебску". Гэтае свята, сказаў міністр, падабаецца ўсім беларусам і вельмі пазітыўна ўспрымаецца за мяжой. "Такім чынам, мы выходзім у свет з вельмі добрай, добрай інфармацыяй аб нашай краіне - Рэспубліцы Беларусь", - лічыць Павел Латушка.-0-