Новая лыжаролерная траса адкрыецца ў 2009 годзе ў Талачыне
3 верасня, Мінск /Кацярына Нячаева - БЕЛТА/. Новая лыжаролерная траса будзе адкрыта ў Талачыне да канца 2009 года. Пра гэта заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік на ўрачыстай сустрэчы з нагоды 50-годдзя Беларускай федэрацыі біятлона, якая прайшла сёння на спартыўна-аздараўленчай базе ФПБ "Алімпіец", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паміж дзвюма федэрацыямі - прафсаюзаў і біятлона - было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве, у межах якога ФПБ накіроўвае ў 2009 годзе каля Br1 млрд. на развіццё біятлона, паведаміў Леанід Козік. Адзін з праектаў, што ажыццяўляюцца за кошт гэтага фінансавання, - будаўніцтва новай лыжаролернай трасы ў Талачыне. "Пляцоўка для трасы ўжо падрыхтавана, засталося толькі заліць яе асфальтам і праз пару месяцаў там ужо можна будзе катацца", - запэўніў лідар беларускіх прафсаюзаў.
Новы аб'ект прызначаны не толькі для біятланістаў, але і для ўсіх жадаючых. "Сёння надзвычай важна надаваць больш увагі развіццю масавага спорту. Так мы тысячы дзяцей і падлеткаў адцягнем ад гультайства на вуліцах і шкодных звычак", - перакананы Леанід Козік.
На ўрачыстай сустрэчы сёння прысутнічалі заслужаныя трэнеры Беларусі па біятлоне, знакамітыя спартсмены, сярод якіх - Святлана Парамыгіна, Юрый Альберс, Іван Белорухаў, Уладзімір Дуран. За вялікі ўклад у развіццё і папулярызацыю біятлона ўсе яны атрымалі каштоўныя падарункі.-0-