Новая міні-ЦЭЦ запрацавала ў Віцебску
Два гады спатрэбілася, каб літоўская фірма ЗАТ "Манфула" правяла рэканструкцыю кацельнай у Рубе па пераводзе яе на міні-ЦЭЦ (называецца цяпер міні-ЦЭЦ "Даламіт").
— Не абышлося без інвестыцыйных укладанняў, — заўважыў галоўны інжынер ВПКіТС Пётр Бараноўскі. — 80 працэнтаў склалі сродкі, выдзеленыя Сусветным банкам рэканструкцыі і развіцця, і 20 працэнтаў — з бюджэту вобласці, а ўсяго на будаўніцтва кагенерацыйнай устаноўкі затрачана ў агульнай складанасці 3,6 мільёна еўра.
Міні-ЦЭЦ "Даламіт" магутнасцю ў два МВт выпрацоўвае не толькі цяпло, але і электраэнергію. З моманту пуску атрымана больш за 2,7 мільёна кілават-гадзін электраэнергіі.
Алена Башун, "Віцьбічы"