Новая раённая паліклініка адкрылася ў Верхнядзвінску

Новая районная поликлиника открылась в Верхнедвинске
У Верхнядзвінску адбылося урачыстае адкрыццё новай раённай паліклінікі.




Удзельнікамі мерапрыемства сталі старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк, начальнік галоўнага упраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзеркач, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, калектыў паліклінікі, жыхары райцэнтра. Па словах Мікалая Шарстнёва, за час падрыхтоўкі да абласных "Дажынак" Верхнядзвінск стаў утульным горадам. "Адкрыццё новага аб'екта сведчыць, што тут паэтапна праводзіцца работа па паляпшэнні сацыяльных умоў для насельніцтва. Мы разумеем, што не ўсё яшчэ зроблена ў ахове здароўя Верхнядзвінска і яго раёна, але ўсе пытанні паслядоўна будзем вырашаць", - сказаў губернатар. Кіраўнік вобласці таксама акцэнтаваў увагу на неабходнасці штогадовага паляпшэння ўмоў жыцця ў малых гарадах і сельскіх населеных пунктах.


Паліклініка размясцілася ў невыкарыстоўваным будынку былой гасцініцы. Заказчыкам будаўніча-мантажных работ з'яўлялася ДП "Упраўленне капітальнага будаўніцтва горада Наваполацка". Генеральным падрадчыкам выступіла ААТ "Вектар-А". У новай паліклініцы размясціліся аддзяленне для дарослых на 75 наведванняў у змену, кабінет урача-стаматолага, дзённы стацыянар, кабінеты фізіятэрапіі і масажу, дыягнастычны блок, аптэка, дзіцячая кансультацыя на 50 наведванняў у змену. Апошняя мае ў сваім складзе асобныя кабінеты для прыёму хворых і здаровых дзяцей, таксама выключана магчымасць кантакту дарослых наведвальнікаў паліклінікі і маленькіх пацыентаў. Дыягнастычны блок прадстаўлены рэнтгеналагічным кабінетам, клініка-дыягнастычнай лабараторыяй, абсталяваны лічбавым флюараграфам і дентальным рэнтген-апаратам з відэаграфам. Для павышэння даступнасці пацыентам з абмежаванымі магчымасцямі адзін з кабінетаўразмешчаны на першым паверсе.

Пра галоўную асаблівасць новага аб'екта расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзеркач. "Гэта першая паліклініка, пабудаваная пад офісы ўрачоў агульнай практыкі, што дазваляе забяспечыць даступнасць аказання медыцынскай дапамогі", - падкрэсліў ён. Юрый Дзеркач адзначыў, што Верхнядзвінск па колькасці насельніцтва невялікі. Урачы ўжо ведаюць фактычна кожную сям'ю і праблемы, якія маюцца ў людзей, што дазваляе пісьменна весці пацыентаў, накіроўваць да вузкіх спецыялістаў у мясцовай бальніцы або, калі патрэбна дадатковая дапамога, - у міжраённы медыцынскі цэнтр. У выпадку неабходнасці меддапамогі 3-4 узроўню - у абласныя або рэспубліканскія ўстановы аховы здароўя.

БЕЛТА.