Новая саюзная праграма ў сферы турызму можа з'явіцца ў 2011 годзе

18 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Праграма ў сферы турызму распрацоўваецца Саюзнай дзяржавай, паведаміў сёння журналістам намеснік дзяржаўнага сакратара - член Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Сяргей Шухно. Ён прыняў удзел у рабочай нарадзе аб узаемадзеянні беларускіх і расійскіх міністэрстваў і ведамстваў па развіцці турызму, фізічнай культуры і спорту ў рамках Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як адзначыў Сяргей Шухно, ужо ёсць канкрэтныя прапановы, якія тычацца развіцця турызму і стварэння трансгранічных маршрутаў, у першую чаргу ў прыгранічных раёнах Беларусі і Расіі. У рэгіёнах стварэнне гэтай праграмы актыўна падтрымліваецца. Намеснік дзяржсакратара выказаў надзею, што ў 2011 годзе саюзная праграма ў сферы турызму будзе распрацавана і з'явіцца першы турыстычны маршрут па Саюзнай дзяржаве. Сяргей Шухно нагадаў, што бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2010 год складае каля 5 млрд. расійскіх рублёў, ажыццяўляецца фінансаванне 40 сумесных праграм, 23% бюджэту накіроўваецца на праекты, звязаныя з культурай, спортам, адукацыяй і іншымі сацыяльнымі сферамі. У нарадзе прынялі ўдзел чыноўнікі рэспубліканскіх і федэральных міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі рэгіёнаў Беларусі і Расіі. -0-