Новая тэматычная падборка «Ахова здароўя»
Да 1 ліпеня 2020 г. доступ да ўсіх дакументаў у тэматычнай падборцы «Ахова здароўя» без рэгістрацыі на сайце.
Пры ўключэнні інфармацыі ў падборку мы ўлічылі інтарэсы ўсіх, хто ўдзельнічае ў стварэнні і падтрымцы сістэмы аховы здароўя ў нашай краіне.
Лекары, юрысты, будаўнікі, інжынеры, прадстаўнікі іншых прафесій – на працоўных месцах мы тыя, хто аказвае медыцынскую дапамогу, удзельнічае ў будаўніцтве медыцынскіх устаноў, закупцы абсталявання, лекавых сродкаў і гэтак далей, а па-за працоўным кабінетам лёгка можам ператварыцца ў пацыентаў.
«Ахова здароўя» змяшчае прававыя акты (законы Рэспублікі Беларусь, пастановы Урада Рэспублікі Беларусь, пастановы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, міжнародныя акты), матэрыялы правапрымяняльнага характару і формы дакументаў, якія рэгулююць адносіны ў сферы:
-
ажыццяўлення медыцынскай і фармацевтычнай дзейнасці;
-
аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву;
-
прыняцця мер па ахове здароўя насельніцтва.