Новы інтэрнат для студэнтаў ВДМУ амаль на 500 месцаў здадзены ў эксплуатацыю

Новое общежитие для студентов ВГМУ почти на 500 мест сдано в эксплуатацию
Новы корпус студэнцкага інтэрната адкрылі ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

У цяперашні навучальны год гэта ўжо другое наваселле ў БДМУ. Першага верасня здалі ў эксплуатацыю першую чаргу сучаснага комплексу інтэрнатаў, разлічанага больш чым на тысячу месцаў. Першыя 500 чалавек ужо абжыліся на новым месцы, цяпер да пераезду могуць рыхтавацца астатнія шчасліўчыкі.

Новы 16-павярховы корпус інтэрната № 8 на час вучобы ва ўніверсітэце стане домам яшчэ для 470 студэнтаў. Комплекс з двух інтэрнатаў цалкам здымае праблему забеспячэння жыллём студэнтаў універсітэта, якія маюць патрэбу.

– Шмат гадоў самыя малодшыя нашы студэнты, на жаль, не мелі магчымасці жыць у інтэрнаце. Цяпер мы перарываем гэту непатрэбную традыцыю, – адзначыў рэктар БДМУ Анатоль Шчасны і ўручыў сімвалічны ордэр на засяленне першакурсніцы фармацэўтычнага ўніверсітэта Інне Набока.

– Будаўніцтва комплексу інтэрната – сур'ёзны праект. Прымаючы рашэнне, мы хацелі стварыць здаровыя, хатнія ўмовы для студэнтаў. Гэта падымае і рэйтынг, і канкурэнтаздольнасць на міжнародным рынку. Бо жыць у новым інтэрнаце будуць як нашы суайчыннікі, так і замежныя студэнты, а таксама навукоўцы, якія прыязджаюць па праграмах абмену, – расказаў Анатоль Тадэвушавіч, падкрэсліўшы, што першы корпус цалкам узведзены і абсталяваны за кошт пазабюджэтных сродкаў ВНУ.

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка расказаў, што асноўнай крыніцай фінансавання будаўніцтва новага корпуса сталі выдзеленыя ў рамках дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы сродкі. Таксама былі задзейнічаны рэсурсы, зэканомленыя ў ходзе дзяржаўных закупак лекавых прэпаратаў і медыцынскай тэхнікі.

– Гэта ўклад у нашу моладзь. У сучасным інтэрнаце створаны камфортныя ўмовы для жыцця і вучобы будучых медыкаў. Студэнты змогуць цалкам засяродзіцца на вучобе і атрыманні ведаў, і не будуць адцягвацца на побытавыя пытанні. У двухпакаёвы блок з кухняй і санвузлом заселяць не больш за пяць чалавек, для кожнага прадугледжана зручнае працоўнае месца. Новы корпус стаў часткай комплексу, мае доступ да фітнес- і трэнажорнай залаў, уведзенага ў пачатку навучальнага года 7-га інтэрната, – падкрэсліў кіраўнік Мінздава.

"Віцебскія весці".