Новае прадпрыемства па аказанні паслуг насельніцтву створана ў Віцебскім раёне
– За першыя месяцы працы невялікі калектыў – пакуль тут працуюць усяго 4 чалавекі: дырэктар, бухгалтаp і два рабочыя – зарабіў каля 30 млн. рублёў (да дэнамінацыі). Прымаў і выконваў заказы па абкосе тэрыторый, рамонце печаў, замене труб, устаноўцы антэны і г.д. Неўзабаве, спадзяёмся, будуць запатрабаваны паслугі па выкарыстанні сельскуюп тэхнікі. У аўтапарку прадпрыемства ёсць трактар, прэс-падборшчык і іншыя агрэгаты. У планах таксама заняцца вытворчасцю – асвоіць выпуск сталярных і бетонных вырабаў, – распавёў старшыня сельскага Савета Юрый Восіпаў, а таксама адзначыў, што цэнавая палітыка КУП «Вароны-сэрвіс» даволі гнуткая: насельніцтву прадастаўляюцца зніжкі, а пры неабходнасці – растэрміноўка плацяжу.
Наталля Камлёва, «Віцебскія вясці». Фота з адкрытых крыніц.