Новае ў Працоўным кодэксе: больш паўнамоцтваў наймальніку і прафсаюзам у працоўных адносінах

28 мая 2021 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь № 114-З «Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін» (далей – Закон), якім унесены змяненні ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь (далей – ПК) і Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2016 г. № 354-З «Аб прамысловай бяспецы».

У Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь з'явіліся новыя падставы для звальнення па ініцыятыве наймальніка.

Як паведаміла начальнік упраўлення сацыяльна-працоўных адносін, заработнай платы і аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Святлана Зіноўева, цяпер наймальнік можа скасаваць працоўны дагавор з работнікам:

• за адсутнасць на працы ў сувязі з адбыццём адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, што перашкаджае выкананню працоўных абавязкаў;

• за прымус работнікаў да ўдзелу ў забастоўцы, стварэнне іншым работнікам перашкод для выканання іх працоўных абавязкаў, заклік работнікаў да спынення выканання працоўных абавязкаў без уважлівых прычын;

• за ўдзел работніка ў незаконнай забастоўцы, а таксама пры іншых формах адмовы работніка ад выканання працоўных абавязкаў (цалкам або часткова) без уважлівых прычын.

Папярэдняе паведамленне прафсаюзаў аб звальненні па вышэйназваных падставах не запатрабуецца.

Артыкул 47 ПК дапоўнены новай падставай для звальнення за парушэнне работнікам парадку збору, сістэматызацыі, захоўвання, змянення, выкарыстання, абязлічвання, блакіравання, распаўсюджвання, прадастаўлення, выдалення персанальных даных.

У межах карэкціроўкі артыкула 49 ПК наймальніку дазволена неадкладна адхіліць ад працы работніка, які заклікае іншых работнікаў да спынення выканання працоўных абавязкаў без уважлівых прычын.

Навэлай арт. 199 ПК з'яўляецца тое, што наймальніку прадастаўлена права прымяняць да работніка дысцыплінарнае спагнанне, у тым ліку і ў тых выпадках, калі немагчыма атрыманне ад работніка тлумачэнняў наконт здзейсненага дысцыплінарнага праступку. Адсутнасць магчымасці атрымаць ад

тлумачэнне работніка адносна ўчыненага ім дысцыплінарнага праступку павінна быць аформлена актам з указаннем прысутных сведак.

Вышэйпаказаныя нормы Закона ўступяць у сілу 30 чэрвеня 2021 года.