Новага начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама прадставіў міністр унутраных спраў Беларусі
Іван Уладзіміравіч Кубракоў нарадзіўся 5 мая 1975 года ў вёсцы Малінаўка на Магілёўшчыне, скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу МУС і Акадэмію МУС. Службу ў органах унутраных спраў ён пачаў з пасады ўчастковага ў 1995 годзе. Пасля Іван Кубракоў узначальваў Заслаўскі аддзел Мінскага РУУС, займаў кіраўнічыя пасады ў галоўным упраўленні аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС. Перад прызначэннем у Віцебск быў намеснікам начальніка ГУУС Мінскага гарвыканкама.
Ігар Шуневіч адзначыў, што Іван Кубракоў — сапраўдны прафесіянал сваёй справы і пісьменны кіраўнік, пажадаў яму поспехаў на новым месцы службы.
Старэйшы захавальнік фондаў цэнтра культурна-выхаваўчай работы УУС аблвыканкама Інна Абрамава знаёміць Івана Кубракова і Ігара Шуневіча з экспазіцыяй музея гісторыі віцебскай міліцыі
— Перад праваахоўнікамі Віцебшчыны па-ранейшаму стаіць мноства задач, галоўная з якіх — забеспячэнне правапарадку і ўрачыстасці закона на даверанай тэрыторыі, — падкрэсліў Ігар Анатольевіч. — Асаблівую ўвагу трэба надаць выяўленню правапарушэнняў у сферы незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі, спыненню наркаманіі, прафілактыцы бытавой злачыннасці. Акрамя таго, неабходна павышаць узровень прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў.
У завяршэнне свайго візіту міністр наведаў абноўленую экспазіцыю музея гісторыі віцебскай міліцыі.
Эдуард Каралевіч. Фота Дзмітрыя ОСІПАВА. "Віцебскія весці".