Новага кіраўніка ААТ «Нафтан» афіцыйна прадставілі працоўнаму калектыву
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка ўзгадніў прызначэнне на пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан» Андрэя Васільевіча Сойку. У панядзелак, 26 кастрычніка, новы кіраўнік быў афіцыйна прадстаўлены працоўнаму калектыву.
Андрэй Сойка ўсю сваю прафесійную біяграфію прысвяціў нафтахімічнай галіне. Працаваў на розных пасадах у сістэме канцэрна «Белнафтахім». Шэсць гадоў да прызначэння намеснікам старшыні канцэрна ўзначальваў ААТ «Лакафарба».
– Галоўная задача, якая стаіць перад «Нафтанам», – знешняя канкурэнтаздольнасць, забеспячэнне эканомікі, – падкрэсліў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў. – Вам трэба будзе ў першую чаргу займацца эканомікай, знаходзіць новыя і ўтрымліваць ранейшыя ўнутраныя і знешнія рынкі для таго, каб прадпрыемства існавала, а ў работнікаў была годнай заработная плата. Востра стаіць пытанне завяршэння мадэрнізацыі. Андрэю Васільевічу такія задачы ўжо ставіліся. Калектыву яны па плячы, разам вы здольныя іх вырашыць. Сцяг «Нафтана» і надалей будзе гордасцю галіны, рэгіёна і краіны.
У сваім звароце да працоўнага калектыву нафтахімічнага комплексу Аляксандр Дзямідзіў падзякаваў усіх за супольную працу. Выказаў упэўненасць, што такая каманда прафесіяналаў здольная завяршыць праекты, працягне развіваць прадпрыемства. Важна падтрымліваць ініцыятывы новага кіраўніка, эфектыўна выкарыстоўваць часавы рэсурс.
– Мне давераны вялікі гонар і адказнасць узначаліць калектыў, – адзначыў новы генеральны дырэктар Андрэй Сойка. – Безумоўна, «Нафтан» – гэта лідар у нашай краіне, найбуйнейшае прадпрыемства. Флагман мне добра знаёмы, я працаваў на прадпрыемствах-партнёрах. Па адукацыі, вопыце працы, сваіх прафесійных кампетэнцыях – я эканаміст. Наша агульная галоўная мэта – забяспечыць працаздольнасць «Нафтана» ва ўмовах сусветных цэн на нафту. Усе працэсы, выніковасць працы кожнага супрацоўніка, кожнага падраздзялення я буду ацэньваць з пункту гледжання эфектыўнасці. Нам трэба будзе старанна папрацаваць над прыбытковасцю кожнага напрамку дзейнасці.
Мае асабістыя патрабаванні, упэўнены, для вас не новыя – працоўная, выканаўчая дысцыпліна. Важна заўсёды памятаць, што наша праца, прафесія – гэта апора, будучыня для кожнага чалавека. Поспехаў нам усім у супольнай працы.

Старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідзіў падкрэсліў важнасць «Нафтана» як горадаўтваральнага прадпрыемства, яго ключавую ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці, слаўныя працоўныя традыцыі. На лічбах узровень падтрымкі і ўклад нафтахімічнага комплексу, але ўжо ў маштабах рэгіёну, Віцебскай вобласці, ацаніў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. Ён падкрэсліў, што неабходна бачыць і прымнажаць лепшае, што створана ў калектыве.
"Веснік Нафтана".