Навагодняе віншаванне старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Новогоднее поздравление председателя Витебского областного исполнительного комитета

Паважаныя жыхары вобласці!

На парозе – 2016 год. Лічаныя гадзіны аддзяляюць нас ад бою курантаў, якія дадуць старт новым надзеям, справам і здзяйсненням.

Навагодні ру_беж пабуджае азірнуцца на пройдзены адрэзак жыцця, ацаніць дасягнутае ва ўжо мінулым годзе. Для кожнага ён склаўся са сваімі радасцямі і засмучэннямі, дасягненнямі і стратамі. Але у цэлым 2015-ы пакінуў аб сабе добрую памяць.

Нягледзячы на бушуючыя у свеце палітычныя і эканамічныя катаклізмы, у краіне захоўваюцца мір, стабільнасць і згода у грамадстве. Умацаваўся аўтарытэт нашай дзяржавы на міжнароднай арэне як краіны, што выступае за добрасуседства і мірнае урэгуляванне спрэчных пытанняў. Значнымі падзеямі, якія нас яшчэ больш згуртавалі, сталі святкаванне 70-годдзя Перамогі савецкага народа у Вялікай Айчыннай вайне, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мерапрыемствы Года моладзі.

На Віцебшчыне гэты перыяд быў напоўнены прадметнай працай органаў улады, працоўных калектывау па розных напрамках эканамічнага і сацыяльна-культурнага развіцця. Тэмп росту аб'емау вытворчасці прамысловай прадукцыі у вобласці склау больш за 110%. Мы вырабілі больш тавараў тэхнічнага прызначэння, лёгкай прамысловасці, прадуктаў харчавання. Свой уклад у агульны вынік унеслі 126 новых арганізацый і вытворчасцей, створаных у 2015 годзе.

Успешна нарошчваўся экспарт нашых тавараў і асвойваліся новыя рынкі збыту у такіх краінах, як Арабскія Эміраты, Індыя, Карэя, Сінгапур, Швейцарыя, Чарнагорыя і іншых рэгіёнах свету.

Адначасова вялася рэалізацыя буйных інвестыцыйных праектаў па мадэрнізацыі шэрагу прамысловых прадпрыемствау, у тым ліку па будаунiцтва малака-таварнай фермы на 1800 галоу у Гарадоцкім раёне, Полацкай і Віцебскай ГЭС.

Добра папрацавалі хлебаробы. Валавы збор збожжа і зернебабовых культур наблізіўся да 1,4 млн. тон. Такі вынік дасягнуты ўсяго другі раз за гісторыю вобласці.

Да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі змяніўся Талачын. Праведзены прыродны газ у аграгарадок Зубрэвічы Аршанскага раёна. Больш, чым у папярэднім годзе, пабудавана жылля, адкрыта 154 аб'екты гандлю, 45 – грамадскага харчавання, 4 – прыдарожнага сэрвісу. Сярод прыкметных новабудоўляў года – рэканструяваныя аддзяленні ў Талачынскай і Ростанскай цэнтральных раённых бальніцах, краязнаўчы музей у г.Верхнядзвінску, сельскі клуб у аграгарадку Чарневічы Глыбоцкага раёна.

Выказваю шчырую падзяку ўсім, хто ўмацоўваў прэстыж тавараў з віцебскай маркай у краіне і ў свеце, дабіваўся высокіх вынікаў у працы, забяспечваў выкананне сацыяльных праграм.

Наступаючы год будзе адзначаны важнымі палітычнымі падзеямі, галоўнымі з якіх стануць выбары ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь.

Прадстоіць вялікая праца па выкананні прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, рэфармаванні аграпрамысловага комплексу, павышэнні якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі. Для рэалізацыі намечанага спатрэбяцца творчасць, працавітасць, упартасць і мэтанакіраванасць.

Новы год – сямейнае свята, якое многія адзначаюць у крузе родных і блізкіх людзей. Падымаючы куфлі, мы дзякуем лёс за народжанага ў мінулым годзе сына ці дачку, пабудаваны дом, новы кар'ерны ўзлёт, запамінальны адпачынак і іншыя радасныя падзеі, загадваем жаданні на будучыню.

Няхай ва ўсіх хопіць сіл і магчымасцей, каб дамагчыся пастаўленых мэт!

Шчасця Вам, здароўя, спакою і цяпла ў дамах, разумення і любові блізкіх!

З Новым годам!

З павагай,

                                                                                                         Н.Н.Шарснёў,
                                                                                                         старшыня
                                                                                                         Віцебскага абласнога
                                                                                                         выканаўчага камітэта.