Навагоднія кірмашы ў Віцебскай вобласці пачнуцца ўжо з 5 снежня
З 5 снежня 2015 года па 7 студзеня 2016-га на Віцебшчыне па выхадных днях будуць праходзіць кірмашы з удзелам розных прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый гандлю і грамадскага харчавання, паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама. Робіцца гэта для таго, каб прапанаваць насельніцтву максімальна разнастайную прадукцыю ў перадсвяточныя і святочныя навагоднія і калядныя дні.
Навагоднія базары пачнуць працаваць 19 снежня. Да гэтай даты ўжо стане вядомы пералік адведзеных для іх пляцовак і цэны, устаноўленыя на навагодніх прыгажунь.
Таксама з 19 снежня па 7 студзеня будзе прадоўжаны рэжым працы аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання.
Лілія Іўчанка, «Віцебскія весці».