Навагодняя дабрачынная акцыя ”Нашы дзеці“ стартуе на Віцебшчыне з 10 снежня

Новогодняя благотворительная акция ”Наши дети“ стартует на Витебщине с 10 декабря

Навагодняя дабрачынная акцыя ”Нашы дзеці“ будзе праходзіць з 10 снежня 2015 г. па 10 студзеня 2016 г. з удзелам кіраўнікоў і прадстаўнікоў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і яго структурных падраздзяленняў, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў у г.Віцебску, мясцовых Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў.

У межах акцыі будуць наведвацца дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апекунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы. Кіраўнікі мясцовых органаў улады павіншуюць дзяцей з Новым годам, Калядамі Хрыстовымі, уручаць ім падарункі, акажуць ад імя дзяржавы дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам. Да акцыі далучацца грамадскія арганізацыі і іншыя юрыдычныя асобы.

Абласное дабрачыннае навагодняе свята адбудзецца 29 снежня 2015 г. у г.Віцебску ў філіяле ДУ ”Цэнтр культуры ”Віцебск“ канцэртнай зале ”Віцебск“. Яно арганізуецца для дзяцей ва ўзросце 8-14 гадоў з ліку ў першую чаргу дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў; дзяцей-інвалідаў; дзяцей з шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў і іншых катэгорый, якія маюць патрэбу ў дадатковай увазе і падтрымцы, а таксама з ліку тых, хто заслугоўвае заахвочвання за дасягнутыя поспехі ў вучобе, творчасці, грамадскай працы.