«Навагодняя эстафета»
24 снежня, Віцебск /Ул. інф./. 24 снежня а 16.00 на пл. Свабоды ў Віцебску стартуе «Навагодняя эстафета». Цырымонія «запальвання» елкі – а 16.50 на пл. Перамогі.
У праграме: святочнае карнавальнае шэсце, тэатралізаванае прадстаўленне і святочны канцэрт. Будзе працаваць комплекс атракцыёнаў «Луна-парк», святочныя буфеты, ваенная палявая кухня, кіёскі з сувенірнай і карнавальнай прадукцыяй, арганізаваны пракат канькоў, катанне на поні і конях.

Для забеспячэння бяспекі ў месцах правядзення навагодніх мерапрыемстваў на плошчах Свабоды, Перамогі, кінатэатра «Брыганціна» арганізуюцца рэжымныя зоны з металадэтэктарамі.