Навалукомльскі завод керамзітавага жвіру ўвайшоў у лік найлепшых у сваёй галіне сярод краін СНД

Новолукомльский завод керамзитового гравия вошел в число лучших в своей отрасли среди стран СНГ

Такую высокую ацэнку ААТ «Завод керамзітавага жвіру г. Навалукомль» атрымала на Х Міжнародным конкурсе на лепшую будаўнічую і праектную арганізацыю, прадпрыемства будаўнічых матэрыялаў і будiндустрыі. З Астаны, дзе прайшло пасяджэнне Міжурадавага савета па супрацоўніцтве ў будаўнічай дзейнасці краін СНД і вызначаны лідары спаборніцтва, прадпрыемства вярнулася з дыпломам пераможцы, стойка вытрымаўшы канкурэнцыю сярод сотняў кампаній з розных краін.

Дарэчы, гэта адзіная з Віцебскай вобласці арганізацыя будкомплексу, якая была ўдастоена такога ганаровага звання.

Вольга Булавка, «Віцебскія весці».