Выстава ў Віцебску прысвечана новамучанікам і спавядальнікам

Выстава "Святло свету" пра новамучанікаў і споведнікаў, ураджэнцаў Віцебскай вобласці, адкрыецца сёння ў храме Перамянення Гасподняга, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.

Выстава арганізавана пры садзейнічанні аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Віцебскай епархіі, а таксама цэнтра праваслаўных ведаў прападобнай Ефрасінні Полацкай. У экспазіцыі будуць прадстаўлены апісанні жыцця і фотаздымкі тых, хто пацярпеў за веру ў ХХ стагоддзі. Сярод іх - свяшчэннамучанік Мікалай Акалавіч, споведнік Уладзімір Елянеўскі, мучанік Дзмітрый Уласенкаў, свяшчэннамучанік Канстанцін Жданаў, архіепіскап Інакенцій (Ястрабаў), страстацерпцы Віцебска - Фёдар Рыгоравіч, Барыс Бялыніцкі-Біруля і Георгій Полонскі, расстраляныя ў 1918 годзе без выстаўлення абвінавачвання.

Выстава "Святло свету" арганізавана ў Віцебску ў рамках XI Велікоднага фестывалю. Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца а 16.00.

БЕЛТА