Наваполацк прадстаўляе Беларусь у фінале міжнароднага конкурсу «Фабрыка выдатнікаў-2015»

Новополочане представят Беларусь в финале международного конкурса «Фабрика отличников-2015»

Заключная частка спаборніцтва, якое складаецца з трох этапаў (рэгіянальны, міжрэгіянальны і міжнародны), пройдзе ў межах дзіцяча-маладзёжнага злёту «Імперыя сяброўства» у Пскоўскай вобласці з 1 па 7 лістапада.

Права змагацца за перамогу заслужылі класы-лідары міжрэгіянальных этапаў Беларусі, Расіі і Казахстана. У адборачных турах прынялі ўдзел больш за 8 тысяч школьнікаў. Самымі паспяховымі сярод беларусаў аказаліся рабяты з Наваполацка. Вучням 7 «А» СШ №12 (кіраўнік – Святлана Голубева) і 9 «В» гімназіі №1 (кіраўнік – Людміла Рубіс) выпала нялёгкая задача: змагацца ў інтэлектуальнай барацьбе з аднагодкамі з іншых краін. Ад Расіі выступяць рабяты з Вялікіх Лук і Пскова, ад Казахстана – вучні з Астаны.

Алена Пятрова, «Віцебскія весці».