Наваполачанін за захоўванне наркотыкаў асуджаны да васьмі з паловай гадоў
25 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Да працяглага тэрміну пазбаўлення волі асуджаны наваполачанін за захоўванне наркатычных рэчываў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастановаў па крымінальных справах і аналізе судовай практыкі пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Арэхва.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі ў 32-гадовага жыхара Наваполацка, які прыбыў цягніком з Санкт-Пецярбурга, 57,6 г метаамфетаміну, або каля 40 тыс. доз. У ходзе ператрусу па месцы жыхарства ў мужчыны было выяўлена яшчэ 398 г марыхуаны.
За перавозку і незаконнае захоўванне з мэтай збыту псіхатропнага рэчыва ў буйным памеры наваполачанін асуджаны да 8 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі, а таксама прымусовага лячэння ад таксікаманіі.-0-