Наваполацк мае намер супрацоўнічаць з латвійскім Екабпілсам у сферы эканомікі і бізнесу
У Екабпілса, як распавёў старшыня гарадской думы Леанід Салцэвіч, ужо ёсць беларускі горад-пабрацім — Ліда, але, выбудоўваючы адносіны з партнёрамі, жыхары Екабпілса кіруюцца прынцыпам «Чым больш сяброў – тым багацейшы».
На сустрэчы ў Наваполацкім гарвыканкаме бакі абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва, якое ўжо наладжана ў сферах культуры і спорту. У прыватнасці, перспектыўным можа стаць сумесны ўдзел у міжнародных праектах, якія рэалізуюцца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Два горада звязвае рака. Екабпілс размешчаны за 90 км ад Даўгаўпілса на берагах Заходняй Дзвіны, якую ў Латвіі называюць Даўгава. Лёсы нашых народаў таксама пераплецены, так што для развіцця адносін ёсць і моцны фундамент, і жаданне яшчэ лепш пазнаць адзін аднаго.
Ларыса Малашэня, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.