Наваполацк з рабочым візітам наведаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці
Сяргей Леўковіч правёў асабісты прыём грамадзян, на якім усе ахвочыя маглі запытаць у прадстаўніка ўлады садзейнічанне ў вырашэнні хвалюючых пытанняў. Асноўны пералік датычыўся тэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Акрамя гэтага, былі вылучаны ініцыятывы па паляпшэнні якасці жыцця наваполачан. Многія пытанні ўдалося вырашыць ужо падчас прыёму, а некаторыя патрабуюць больш дэталёвай прапрацоўкі. Праграма паездкі ўключала наведванне шэрагу прадпрыемстваў.
"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"