Наваполацк, Верхнядзвінск, аг. Крыўкі і Мярэцкія сталі пераможцамі рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання
Пераможцамі ў другой катэгорыі (гарады з насельніцтвам ад 50 тыс. жыхароў і больш з двума першымі месцамі па рэспубліцы) прызнаны Наваполацк Віцебскай вобласці і Кобрын Брэсцкай вобласці, якія атрымаюць па 3 тыс. БВ.
У трэцяй катэгорыі (гарады і гарадскія пасёлкі з насельніцтвам ад 10 да 50 тыс. жыхароў з трыма першымі месцамі) лепшымі сталі Пружаны Брэсцкай вобласці, Жыткавічы Гомельскай вобласці і Драгічын Брэсцкай вобласці. Грашовая прэмія складзе па 2 тыс. БВ.
Пераможцамі ў чацвёртай катэгорыі (гарады і гарадскія пасёлкі з насельніцтвам да 10 тыс. жыхароў з чатырма першымі месцамі) прызнаны Брагін і Нароўля Гомельскай вобласці, Верхнядзвінск Віцебскай вобласці і Мядзел Мінскай вобласці. Кожны атрымае па 1,5 тыс. БВ.
У пятай катэгорыі (сельскія населеныя пункты з пяццю першымі месцамі) перамогу святкавалі аграгарадкі Хомск Драгічынскага раёна, Белавежскі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, Крынкі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці, Азёры Чарыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці, Мерэцкія Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Іх грашовая прэмія складзе па 800 БВ.
Не менш за 70% ад атрыманых сродкаў будзе накіравана на развіццё населеных пунктаў, да 30% - на прэміраванне кіраўнікоў і работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія дамагліся найвышэйшых вынікаў у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў, якія занялі першыя месцы.
У мінулым годзе праведзена значная праца па добраўпарадкаванні вуліц, дваровых тэрыторый, абслугоўванні паркаў, сквераў і іншых грамадскіх месцаў, а таксама па бягучым і капітальным рамонце дарожнага пакрыцця вуліц і тратуараў у Гродне,Брэсце, Лідзе, Бярозе, Паставах, Полацку, Глыбокае, у гарадскім пасёлку Болбасава, а таксама аграгарадках Лясковічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, Копці Віцебскага раёна і Камаі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Старшыням адпаведных гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў будуць накіраваны падзячныя пісьмы.