Наваполацкая бальніца прызнана найлепшай лячэбнай установай вобласці 2016 года
Пацыенты размеркаваны на патокі, гэта значыць у кожным корпусе свой прыёмны пакой. У траўматалагічным, афтальмалагічным аддзяленнях, кардыялагічнай службе бальніцы выконваюцца высокатэхналагічныя даследаванні і аперацыі. Да прыкладу, страваводная эхакардыяграфія – больш дакладны метад, чым звычайнае УГД, – на Віцебшчыне выкарыстоўваецца ў абласной бальніцы і тут. У дзеянні пратаколы аказання дапамогі пры вострай сардэчнай паталогіі – інфаркце міякарда, калі для выратавання пацыента важная кожная хвіліна.
У бальнічным калектыве 103 урача і 357 медсясцёр. Каля 20% з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй, а агульная колькасць работнікаў, якія маюць катэгорыі, блізкая да 80%. Астатнія – маладыя спецыялісты. У далейшым усе яны, як правіла, пацвярджаюць высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі. Ім ёсць на каго раўняцца. Галоўны ўрач Сяргей Някрасаў, яго намеснік Аляксандр Стома, загадчыца афтальмалагічнага аддзялення, дэпутат гарадскога і абласнога Саветаў дэпутатаў Святлана Шарафановіч, урач-траўматолаг-артапед, кандыдат медыцынскіх навук Сяргей Зыранаў – лаўрэаты ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны». Добры прыклад прафесійнай пераемнасці паказваюць пачаткоўцам
медычныя дынастыі – браты Сасновікі і іх жонкі, бацька і дачка Шарафановічы, маці і дачка Мечкоўскія, іншыя спецыялісты. Загадчыца бальніцы Таццяна Лапкоўская – нашчадкавы медык, у 2014 годзе заняла першае месца на унутрыбальнічным конкурсе ў намінацыі «Лепшы ўрач тэрапеўтычнага профілю стацыянарных лячэбна-прафілактычных аддзяленняў».Нягледзячы на вопыт, ступені і званні, наваполацкія ўрачы працягваюць папаўняць свае прафесійныя веды, удасканальваць навыкі, таму што медыцынская навука не стаіць на месцы і неабходна своечасова засвойваць новую інфармацыю. У бальніцы праводзяцца заняткі, канферэнцыі і іншыя навучальныя мерапрыемствы. Для гэтага маецца адпаведная база.
Сюды штогод накіроўваюцца ў інтэрнатуру каля 50-60 выпускнікоў медыцынскіх ВНУ. Акрамя таго, урачы праходзяць курсы ўдасканалення, павышэння кваліфікацыі, неабходныя для атрымання і пацвярджэння катэгорыі. Цяпер Уладзімір Хадасевіч і Аляксандр Дзмітрыеў асвойваюць спецыялізацыю па аказанні эндаваскулярнай хірургічнай дапамогі пацыентам з паталогіяй сасудаў. У бальніцы плануецца аснасціць рэнтгенэндаваскулярную аперацыйную. Вядзецца рамонт памяшканняў.
У бліжэйшыя месяцы будзе адкрыты кабінет камп'ютарнай тамаграфіі. Памяшканне гатовы, праведзены неабходныя ўзгадненні, ідзе афармленне дакументацыі. Укараненне гэтай навінкі дазволіць павысіць узровень нейравізуалізацыі пры інсультах, аказваць эфектыўную дапамогу пацыентам пры цяжкіх траўмах.
Галіна Шпакоўская. Фота Дзмітрыя Осіпава. «Віцебскія вясці».