Наваполацкая спартсменка Ганна Стральцова заваявала залаты медаль на моладзевым чэмпіянаце свету па скачках з трампліна на водных лыжах
Наваполацкая спартсменка Ганна Стральцова заваявала залаты медаль на моладзевым чэмпіянаце свету па скачках з трампліна на водн ых лыжах, які завяршыўся ў Іспаніі.
У фінале спаборніцтваў беларуска выканала спробу на 51,2 метра, апярэдзіўшы галоўную канкурэнтку з Канады Тарын Грант, якая паказала вынік 51,1 метра. Трэцяе месца ў гэтым відзе праграмы чэмпіянату свету дасталася іншай прадстаўніцы Беларусі Аляксандры Данішэўскай.
У мнагабор'і (слалам, фігурнае катанне, скачкі з трампліна) Ганна Стральцова стала другой, а Аляксандра Данішэўская зноў удастоілася бронзавага медаля. У агульным заліку моладзевага чэмпіянату свету другое месца дзякуючы паспяховаму выступленню жаночай каманды заняла зборная Беларусі.
Дзмітрый Сабалеўскі, "Віцьбічы"