Наваполацкія лыжнікі прадставяць Беларусь на юнацкіх Алімпійскіх гульнях

Лужнікі Наваполацка прадставяць Беларусь на II зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях у нарвежскім Лілехамеры, якія пройдуць з 12 па 21 лютага 2016 года.

Адбор лужнікаў праходзіў у «Раўбічах» у межах алімпійскіх дзён моладзі Рэспублікі Беларусь. У групе ўдзельнікаў 1998 – 2000 гадоў нараджэння спаборнічалі 71 юнак і 42 дзяўчыны. Віцебшчыну прадстаўлялі выпускнікі СДзЮШАР №2 Наваполацка Ганна Каралёва і Ягор Шпунтаў. Яны і паказалі найлепшыя вынікі па выніках двух дзён. Такім чынам, усю квоту рэспублікі забралі навапалачане.

– Хацелі, жадалі, марылі – і вельмі рады, што ўсё атрымалася. Цяпер трэніруемся ў «Раўбічах» і ўжо адтуль – адразу ў Лілехамер. Хлопцы матываваныя, таленавітыя, працаздольныя, думаю, у іх цудоўнае будучыня, – расказала трэнер-выкладчык Інеса Казлова.

Яе выхаванцы з'яўляюцца годнымі прадаўжальнікамі традыцый наваполацкай лыжнай школы. Выпускніца гімназіі №1 Ганна Каралёва займаецца гонкамі з 9 гадоў. Шмат разоў перамагала ў рэспубліканскіх спаборніцтвах, была ўдзельніцай Еўрапейскіх алімпійскіх дзён моладзі ў Ліхтэнштэйне ў 2015 годзе. Вучань СШ №7 Ягор Шпунтаў таксама неаднаразовы пераможца і прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў. Абодва спартсмены ўваходзяць у склад нацыянальнай моладзевай зборнай Беларусі.

Ларыса Малашаня, «Віцебскія весці».