Наваполацкія вадналыжнікі заваявалі 8 медалёў на чэмпіянаце Еўропы ў Аўстрыі
Тройчы на верхнюю прыступку п'едэстала падымалася навапалачанка Наталля Берднікава, якая паказала лепшы вынік у фігурным катанні на водных лыжах, шматбор'і і ў скачках з трампліна. У апошняй дысцыпліне трэцяй стала Ганна Стральцова.
Яшчэ адзін выхаванец заслужаных трэнераў Рэспублікі Беларусь Аркадзя і Уладзіміра Генавых Аляксей Жарнасек стаў чэмпіёнам Еўропы сярод мужчын у фігурным катанні на водных лыжах. Дарэчы, наш зямляк у гэтай дысцыпліне – уладальнік сусветнага рэкорду (12570 ачкоў). Складанасць праграмы, якую паказаў Аляксей, дазволіла яму перамагчы, нават нягледзячы на падзенне пры выкананні аднаго з элементаў.
У камандным заліку Беларусь таксама ўзяла залаты награду. А гэта значыць, што ў скарбонцы Аляксея Жарнасека, Наталлі Берднікавай і Ганны Стральцовай па адным медалю вышэйшай пробы. Другое месца – у Францыі, трэцяе – у Італіі.
Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці". Фота з архіва газеты.